Сёння мы пагаворым з чалавекам, які стварае чараўніцтва, атмасферу свята і цяпла для ўсіх аматараў літаратуры ў старажытным і незабыўным горадзе Полацку. Мы зазірнулі ў госці да арганізатара паэтычных вечароў «На беразе Дзвіны» — Дар’і Зямсковай.
Дар’я, раскажыце аб сваёй дзейнасці. Што вас падштурхнула на стварэнне менавіта паэтычных вечароў?
Гэта, на мой погляд, магічная гісторыя, якая здарылася са мной і маімі сябрамі пад Новы Год. Аднойчы мы паехалі ў Пецярбург. Мы блукалі па снежных вуліцах і раптам пачалася мяцеліца, стала неверагодна холадна. Для таго, каб сагрэцца, уся наша кампанія зайшла ў кавярню. І тут перад намі паўстае наступная карціна: людзі сядзяць, п’юць гарачы шакалад ці чай і ніхно не звярнуў увагу на хлопца, які чытаў, як зараз памятаю, верш Бродскага «Пілігрымы». Ён нічога не прасіў, толькі ўвагі. Мы падышлі і пазнаёміліся з ім. Саша, як высветлілась, наш зямляк, таксама з Беларусі. Мы некалькі гадзін гаварылі пра паэзію, яе месца ў жыцці сучаснага грамадства, месца ў нашых сэрцах. Вось так незаўважна мы знайшлі сябра і любімую справу. Выпадак. Няма чаго дадаць.
Ваша гісторыя нібы працята чараўніцтвам. Як раз набліжаецца самая чароўная ноч, ёсць якія-небудзь ідэі і навіны ў праграме вечара?
Канешне. У нас атрамліваецца два свята ў адным: і Новы Год, і дзень нараджэння. Менавіта таму кожная зіма насычана рознымі конкурсамі, майстар-класамі і, абавязкова, падарункамі. Мы запрашаем вядомых беларускіх літаратараў ці таленавітых творчых людзей у розных відах дзейнасці для стварэння цёплай і ўтульная атмасферы, у першую чаргу, у нашых сэрцах! Дзверы паэтычных вечароў «На беразе Дзвіны» заўсёды адкрытыя для кожнага аматара літаратуры і магіі.
Я ведаю, што ў пачатку свайго шляху вы карысталіся рускай мовай. Чаму ж перайшлі на беларускую?
Напэўна, захацелася ўнесці частку роднага духу, роднай краіны і нацыі ў нашы «вечера». І, ведаеце, атрымалася. Усе неяк пранікліся беларускай культурай, яе непасрэднасцю і шматграннасцю. Многія ўдзельнікі нашых мерапрыемстваў дзякавалі за магчымасць адраджаць мову і несці яе на вуліцы. Многія, хто зараз валодае беларускай мовай на вельмі высокім узроўні, прыходзілі сюды з веданнем трох з паловай слоў. Назіраць за прагрэсам — самая лепшая падзяка!
Цябе падаецца цікавай творчасць беларускіх пісьменнікаў ХІХ — ХХ стагоддзяў? Ці аддаеш перавагу ўсё ж такі сучасным майстрам слова?
Безумоўна цікаўлюся. Я лічу, што нельга адчуць і шчыра закахацца ў літаратуру, калі ты не ведаешь яе каранёў, яе гісторыі. Для меня слова не мае часу, узросту і полу. Я ўсім раю зазірнуць у дзіўны свет літаратуры і ХІХ, і ХХ стагоддзя.
Давай завершым наш вечар тваімі любімымі радкамі з вершаў беларусскіх пісьменнікаў. Чыёй цытатай ты б хацела падвесці вынік нашай гутаркі?
Гэта выдатная ідэя. Абсалютна дакладна я хачу працытаваць Янку Купалу і яго цудоўны верш «Паэзія»:
Праўду з няпраўдай,
Цноту з гарэзіяй
Вымешай спрытам, —
Будзе паэзія.