Дзень настаӯніка!

Дзень настаӯніка!

Як добра, што ӯ календары ёсць такі дзень, калі мы кажам Вам цёплыя словы, проста радуемся разам з вамі. Гэты дзень Ваш, дарагія нашы настаӯнікі! Дзень, які прысвечаны самай адказнай, адукаванай, калі так можна сказаць, і ӯ той жа час строгай прафесіі. Лёс настаӯніка – гадаваць разумнае, добрае, вечнае.

“Мову чужой крыӯды і смутку

Настаӯнік разумее з юных год.

Яго ӯсяляць надзею навучалі –

І гэта ёсць асноӯны яго сэнс”.

Якіх толькі выпрабаванняӯ не рыхтуе настаӯніку неспакойнае жыццё! Недахоп грошай, лішак працы, радасць ад поспехаӯ вучняӯ, слёзы ад незаслужанай крыӯды, стомленасць ад бясконцай мітусні і “другое дыханне” ад своечасова сказанага добрага слова. І сёння мы прысвячаем Вам шмат добрых, шчырых слоӯ любові, павагі, падзякі, таму што часцей за ӯсё забываем гэта рабіць кожны дзень.

Дзякуй Вам, што дапамагаеце нам расці, мілыя, дарагія, паважаныя настаӯнікі. Добрыя, строгія, часам і злыя – капітаны на мастку карабля.

Вам паклон самы нізкі, зямны!

За клопат і строгасць, за працу і за сумленнасць,

І за разумную, патрэбную нам чалавечнасць,

І за тое, што настаӯнік заӯсёды баец.

Прыміце нашы найлепшыя святочныя пажаданні! Самыя лепшыя пажаданні здароӯя, настрою, плёну! Поспехаӯ ва ӯсіх справах! Шчасця, удачы, сямейнага дабрабыту! Здзяйснення ӯсіх жаданняӯ, мар, спадзяванняӯ, планаӯ. Няхай і наступныя гады будуць светлымі, творчымі, плённымі.

Да такога прыгожага восеньскага свята хочацца знайсці незвычайныя словы. Дзякуй за тое, што побач з Вамі зноӯ і зноӯ зачароӯваешся родным словам. Спадзяюся, што яшчэ доӯгія гады мы будзем мець магчымасць вучыцца ӯ Вас любові да працы.

Радасці Вам! Усмешак! Новых здзяйсненняӯ і здабыткаӯ, дарагія настаӯнікі!

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *