Хлеб — усяму галава

Гісторыі сваю хлеб вядзе з глыбіні вякоў . У 2 стагоддзі да нашай эры ў Рыме і ў іншых гарадах ужо былі асобныя пякарні , у якіх пяклі хлеб на дражджах . Вы не здагадываецеся , але ў хлеба і піва ёсць шмат аднолькавага . Абодва гэтыя прадукты — вынік браджэння , якое вызываецца дражджамі . Акрамя чорнага хлеба ёсць яшчэ і белы. «Ці я  на свеце ўсіх бялее?» — нараўне са сказачнай красуняй магла б усклікнуць любая пшанічная булка, і ніхто не змог бы ёй пярэчыць ! І на працягу многіх гадоў белы хлеб лічыўся ежай для багатых , а чорны і шэры для селянінаў , бо ён выпякаўся з грубай мукі. І ўсё ж такі людзі думалі : які хлеб больш карысны, белы ці чорны? Адказ знайшоў французскі вучоны Ф. Межандзі. Ён правёў эксперымент : саставіў хлебную дыету для  двух сабак. Першага карміў толькі белым хлебам, а другога — чорным. Праз некалькі месяцаў першы сабака захварэў і памёр. Было даказана : чым вышэй сорт мукі , тым менш карысным ён будзе.

З хлебам звязана мноства прыкмет : » Калі сонейка закацілася — не пачынай новага бохану — а то  ўвесь быт прыйдзе ў выпадак».  Самым вялікім грэхам было — выпусціць з рук крошку хлеба. Ды пекары ва ўсе часы карысталіся вялікай пашанай. А ў некаторых краінах яны нават вызваляліся ад налогаў . Тых ,хто гатаваў хлею нізкай якасці наказвалі, маглі пастрыч нагала, пабіць.

Гаварылася так : хлебу край — пад елкай рай. У сярэднявеччы амаль што ва ўсіх еўрапейскіх гарадах ужо былі булачныя. На сталах у знаці чэрствы хлеб выкарыстоўваўся як талеркі для мясных страў .Пасля абеду «талеркі» аддавалі слугам ці сабакам.

Нельга не пагадзіцца са словамі Івана Грамовіча : » Не ты хлеб носіш, а ён цябе». Гэта адвечная ісціна. А гісторыя паказвае нам, вучыць нас шанаваць такі цуд света як хлеб . Бо хлеб — гэта плённая праца і любоў роднай зямлі. Наш абавязак — з павагай адносіцца да яго , не абражаць ні словам , ні думкай. Цалаваць кожную крошку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *