Пра нас напішуць цэлыя тамы,
На свет праб’ецца
Усе, што захавана.
Мы уратаваны.
Уратаваны мы.
Я сведчу вам,
Анэля, што з Капані.
У пачатку лютага гэтага года беларускай пісьменніцы, чыё імя назаўсёды застанецца ў невялікім мястэчку Рэчыцкага раёна, Капані, споўнілася б 80 гадоў. Хацелася б, каб эмоцыі і пачуцці, якія абуджала ў ёй родная зямля, жылі ў сэрцы і душы не только кожнага беларуса, але і кожнага з нас. Таму шта мы маем радзіму, i ўсё роўна — маленькая яна ці вялікая.
Анэлька з Капані, Анэлька-зямелька — так ласкава і нязмушана называлі блізкія і родныя светлавалосую дзяўчынку, заўсёды вясёлую і жыццярадасную, якая заражала навакольных усмешкай і любоўю. З самага дзяцінства яна знаходзілася ў пастаяннай атмасферы літаратурнага жыцця:
Я слоўца наша песціла змала,
З улоння маці
На яго я маю права.
У хаце Тулупавых рэдка бывала ціха: бацька, выкладчык роднай мовы, фалькларыст і паэт збіраў цэлы паэтычны клуб, дзе часта заседжвалася і маленькая Анэля. На будучага аўтара таксама аказала ўплыў і бабуля Ульяна, якая пазней стане прататыпам аднаго з яе твораў, мужная і цярплівая — сапраўдная беларуска. Аднак у выбары прафесіі і паэтычнага прызначэння сям’я падтрымку не выказала, а нават выступіла супраць. Скончыўшы медвучылішча, прапрацаваўшы нейкі час акушэркай, Нэлі ўсё-ткі вернецца да літаратурнай дзейнасці.
І вось страшэннае слова вайна, якое адбярэ бацьку і разлучыць з любiмай вёскай, але не адбярэ жаданне тварыць і пісаць:
Я адсюлькі. Я з Беларусі.
Дзе ўплятаюць у косы кастуркі.
Да зямелькі сваёй прытулюся
І шапчу ёй: «Ратуй, матулька».
Пасля вайны — паэтычны ўзлёт, пераезд у Мінск, знаёмства з самымі знакамітымі дзеячамі мастацтва таго часу, прызнанне літаратурнымі кругамі. Здавалася б, няма жыцця лепш, але нават у такой спрыяльнай атмасферы паэт не можа забыцца радзіму:
Без цябе, мае поле,
Я не колас жытневы.
Без цябе не знайсцi мне
Запаветнае слова.
Як шмат усяго захоўвае памяць: вуліцы, краявiды, славутасці. Родныя месцы не даюць ёй спакою ні на хвіліну і рвуцца на паперу суквеццямі слоў. Так, у 2000 годзе была апублікавана «Малiтва да святой прападобнай мацi Ефрасiннi Полацкай». Гэтая святая шмат значыць для ўсёй беларускай зямлі, але асабліва для Рэчыцы, бо менавіта тут быў здзейснены прыпынак пры перавозе мошчаў. На месцы прыпынку зараз высіцца капліца як напамін аб нябеснай заступніцы:
Ты Духам тут.
Сярод бяроз соснаў.
Ты Духам тут.
А Дух твой – Светласны.
Ён спалучыў Дняпро з Іарданам.
І Полаччыну з Рэчыцай маёй.
Раптам надыходзіць 26 красавіка 1986 года. Нэлі не там, зноў не дома, але яна адчувае ўсю боль і горыч трагедыі. Потым яна напіша, што нават першыя прыкметы вясны — ластаўкі — не вярнуліся, быццам адбылося нешта страшнае і незвычайнае:
Песней утром дамоў вярнуся
У чарнобыльнік мой пахкі і горкі.
З якой неверагоднай любоўю і клопатам яна ставілася да свайго народу! Як блізка да сэрца прымала кожны яго ўдар. Часта думала і перажывала не пра сябе, а пра іншых:
Калі жыта не ўсходзіць,
Калі поле не родзіць,
Калі хтосьці без хлеба,
Мне нічога не трэба.
Моц словаў Нэлі Тулупавай невымоўны. Пераймаўшы вытокі народнага жыцця з маленства, Нэлi ўмела бачыць іх у іншых людзях, напрыклад, у артыстцы Ганне Рыжыкавай, якая па сумяшчальніцтве была адной з блізкіх сябровак:
Не дае Вам спакою
Роднае слова.
Вы да сэрца яго прытуляеце,
Каб нихто не пакрыўдзіў,
Не зганіў.
Слова не давала спакою i Нэлі Тулупавай, менавіта яна збірала іх вакол сябе і знаходзіла іх у людзях. Сястра Тулупавай так адклікалася пра майстра слова: «Яе кантакнасць, павага да людзей, душэўная шчодрасць, прыгажосць ўсюды выклікалі ў адказ пачуцці, і дзе б яна ні жыла і ні працавала, яе любілі, лічылі сваёй».