Прайсці праз вернасць…

Дзень ідзе за днём , тыдзень за тыднем, месяц за месяцам  і  потым яны складаюцца ў гады… У кагосьці яны ідуць аднолькава , бясхітрасна, па нейкай пратопнай ужо сцяжынцы. А хтосьці  марыць дасягнуць новых вяршынь ,  зрабіць нешта асаблівае . Але як бы ні складалася жыццё чалавека, яно заўсёды ставіць перад ім шмат пытанняў і ,безумоўна , патрабуе адказаў . Але дзе  ж знайсці ўсе неабходныя разгадкі, хто падкажа? Я хачу падзяліцца сваім сакрэтам , дзе я шукаю дапамогу. У радках твораў пісьменнікаў і паэтаў . Менавіта так. Калі вы яшчэ не спрабавалі, то раю гэта зрабіць . А дакладна кажучы, звярнуць увагу на паэта , творчасць якога ахоплівае самыя разнастайныя бакі жыцця. Гэта сапраўдны мнагагранны крышталь у літаратурная спадчыне нашай краіны … Максім Танк. Гучыць дастаткова  пагражаючы і магутна . «За народ танкам пайду!» — так казалі пра яго сучаснікі .

Бібліёграфы і літаратуразнаўцы даўно склалі жыццяпіс і даследвалі творчасць Максіма Танка. Аднак ёсць яшчэ вусная пагалоска , памяць замлякоў, адзнака якіх так хвалявала паэта з сусветна вядомым імем , 105-годдзе якога мы адзначалі 17 верасня 2017 года. У афіцыйных крыніцах пазначана, што нарадзіўся народны паэт у вёсцы Пількаўшчына , але ж яго родная хатка з вокнамі на 6 шкельцаў месціцца на хутары Хведарцы.

Ці памятаюць мядзельцы Танка? Несумненна! За сродкі ,сабраныя на арганізаваных мясцовай уладай суботніках , усталявалі ў райцэнтры помнік . Музыка гімна раёна пакладзена на яго верш . Конкурс тэкстаў галоўнай песні цягнуўся больш года , але большасць сказала : » У нас ёсць Танк!»

Наш край Нарачанскі , край сініх азёраў ,

Шляхоў партызанскіх і слаўных пабед .

Бароў меднастволых , жытнёвых прастораў .

Кіраваў у сям’і  дзед паэта Фёдар Маркавіч , для якога па ўспамінах творцы «зямля была святой». Ў дзеннікавых запісах «Лісткі календара» Максім Танк згадваў : » Ён, як чалавек з ранняга сярэднявечча, не разумеў ціхага чытання , не лічыў яго ніякай работай, хоць чамусьці з пашанай адносіўся да пісання…Заўсёды , калі я адрываўся ад пісання , ён уключаўся ў гутарку і пачынаў расказваць мне бясконцыя гісторыі свайго жыцця».

Казкі і песні матулі Домны моцна паўплывалі на прыманне Жэнем свету , на яго  густы : » Кожная гісторыя,- успамінаў паэт, — пакуль не стане гісторыяй ,абапертай на факты і дакументы , пачынаецца з легенд і казак. Біяграфія — гісторыя чалавека».

Яшчэ зусім малым хлопец цягнуўся да кніг, меў здольную прагу да ведаў . Ўжо з маленства ў сціплага сялянскага хлапчука складваўся характар змагара , байца і не здарма , бо лёс Максіма Танка не быў легкім . У жыцці паэта 3 гады перакалочаныя арыштамі , допытамі , астрогамі. Тройчы за падпольную рэвалюцыйную работу і за вершы адбываў турэмнае заключэнне ў Вільна. У той час паэтаў за кратамі было больш, чым на волі. Голас паэта-рэвалюцыянера выразна адчуваецца ў вершах «А ноч прыйшла», «Вільня», «Песня кулікоў».

Высока падняў сцяг сваёй паэзіі Максім Танк ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яго творчасць падымала дух салдат там, дзе фізічныя сілы ўжо заканчваліся. Сваім талентам і сілай слова паэт рабіў немагчымае , вёў людзей наперад, да перамогі, верыў у светлую будучыню нашага народа.

Мужнасць, смеласць, самаахвярнасць Максіма Танка мае фундамент… Гэта яго чулае , добрае сэрца, якое адгукаецца  на вечнае… З усіх бакоў раскрываецца тэма кахання ў вершах пісьменніка. Ён як ніхто іншы змог перадаць гэта пачуццё , бо ў яго было сапраўднае  каханне … Толькі два высокія мармуровыя крыжы , бо ў зямлі — яго труна і урна с прахам любай Любашы , Любкі, Лю , як пяшчотна называў Максім Танк сваю жонку Любоў Андрэеўну . А гісторыя пра тое, як чатыры месяцы захоўваў частку жончаных астанкаў у тумбачцы ля свайго ложка , пакуль сам не памёр , нагадвае нешта містычнае . Мо і насамрэч , усевышнія сілы злучылі іх на тым свеце , настолькі моцным было  зямное каханне гэтых людзей?

Максім Танк  спазніўся на сваю апошнюю сустрэчу з землякамі на прыканцы 1994 года. На той час яго даймалі хваробы . Відаць, адчуваў , што місія на гэтым свеце пакрысе набліжаецца да завяршэння , і вырашыў  яшчэ раз пабываць на бацькаўшчыне . І хаця той восеньскі вечар не быў звязаны с юбілеем , людзі перапоўнілі прасторную канцэртную залу тагачаснай музычнай школы .Многія стаялі ля акон , дзвярэй . І чакалі. А Танк заехаў на некалькі хвілін на хутар, каб, напэўна , таксама развітацца з тымі людзьмі і зямлёй , якім да канца заставаўся верным , якія галоўным радком прайшлі праз яго творчасць.

Я спытаў у чалавека,

Які прайшоў праз агонь і воды,

І медныя трубы:

— Што самае цяжкае на гэтым свеце?

І ён адказаў :

-Прайсці праз вернасць.

Нягледзячы на многія выпрабаванні  лёсу, паэт застаўся верным сабе , свайму каханню , ідэалам і землякам. А самае галоўнае , ён застаўся чалавекам, бо толькі тады ты можам называцца чалавекам, калі «ўсе спадзяюцца на цябе » , так яно і было…

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *