“Я шчаслівая, таму што ў мяне ёсць мае дзеці”

Разное

Хутка і дзеці і дарослыя будуць віншаваць сваіх мам з іх “прафесійным “ святам. А мамы сапраўды заслугоўваюць асабістай увагі ў гэты дзень, таму што іх штодзённыя намаганні амаль што подзівігі  . Каб упэўніцца ў гэтым, я правяла адзін дзень з адной з актыўных мам аграгарадка Краснае Каваленка Наталляй Аляксандраўнай.  

—Мая раніца звычайна пачынаецца ў гадзін сем,—распавядае Наталля. —Сёння, нягледзячы на выхадны, таксама прачнулася рана: многа спраў трэба зрабіць. Каб ўсё паспець, яшчэ з вечара планую свой час, гэта ўжо звычка. Сёння  першым у спісе забраць тавар. Паедзем з Захарам: адной не цікава, ды і Захара даўна не бачыла.

Наталля Аляксандраўна Каваленка не ведае, што значыць вольны час, але і не ведае пра стому і цяжкасці.

—Калі я працую, я адпачываю, —прызнаецца Наталля і дадае: —Убіваць час-гэта катастрофа.

А рабіць такога ёй і не прыходзіцца. Акрамя традыцыйных заняткаў маці- прыгатавання ежы, уборкі і выхавання дзяцей-, Наталля Аляксандраўна займаецца працай: вядзе бізнэс на інтарнэт-пляцоўке. А гэта дадатковыя справы ў раскладзе дня: праверыць электронную пошту, забраць і разабраць тавар, сустрэцца з кліентамі.

Спраўляцца з усімі абавзякамі актыўнай маме дапамагаюць не толькі невычэрпная ўнутраная энергія і аптэмізм, але і яе вялікая сям’я.

Сёння, напрыклад, абавязкі размеркаваліся так: старшыя дзеці ( дваццаціаднагадовая Крысціна і дваццацітрохгадовы Захар) разам з маці правядуць прэзентацыю новай лінейкі касметыкі, а тата з бабуляй застануцца з маленькай Соняй ( ёй и года яшчэ няма) і прыгатуюць абед.

— У нас дружная, вясёлая сем’я,—каментыруе Наталля Аляксандраўна.— Ёсць яшчэ два памочніка: Арцем і Нікіта. Але адзін у санаторыі, другі на сустрэчы з сябрамі. Мне падабаецца, што ў мяне столькі дзяцей. Я ніколі ад іх не адчуваю нагрузкі, наадварот- яны прыносяць мне вялікае задавальненне. І няхай не ўсіх я нарадзіла сама, пачуцці ў мяне да іх аднолькавыя. А чаму так? Не ведаю. Для мяне няма чужых дзяцей.

Гэта Наталля Аляксандраўна гаворыць пра сваіх пляменнікаў. Захара і Арцема яны з мужам забралі ў сям’ю, калі сястра Наталлі захварэла. Сёння Захар жыве ў Мінску, працуе і гуляе ў футбольных клубах. Арцем яшчэ толькі пайшоў у трэцці клас, яму таксама падабаецца футбол. Наталля Аляксандраўна ўважліва сочыць за поспехамі хлопцаў, радуецца іх перамогам і ніколі не сумняваецца, што робіць усё правільна:

—Кожны дзень я адчуваю падзяку ад іх, гэта і цёплыя пачуцці, і звычайнае “дзякуй”.

Машына, якая праехала сёння больш за сотню кіламетраў, нарэшце паркуецца каля хаты. Пасля паспяховай прэзентацыі Наталля з дзецьмі вяртаецца дамоў. Зараз ёсць  трошкі вольнага часу, але свабодная хвіліна – добрая падстава выбрацца на вуліцу з маленькай Соняй. Так і зробіць актыўная мама: надвор’е сёння цудоўнае.

Апрануўшыся, дзве прыгажуні выходзяць у двор. Соня яшчэ толькі вучыцца хадзіць, таму ёй заўсёды патрэбна дапамога дарослых. Першую палову прагулкі дзяўчынка праводзіць з мамай, а потым на дапамогу прыходзіць старэйшая дачка. Цяпер Соня трымае яе руку, каб не ўпасці, і працягвае асцярожна шагаць уздоўж забора.  А мама ахвотна згаджаецца на бяседу. Мы праходзім у вялікую светлую кухню, але там як заўсёды многа людзей. Адасабіўшыся ў пакоі, размаўляем пра выхаванне дзяцей, сям’ю і шчасце.

Я добра памятаю той дзень, калі даведалася, што буду мамай. Усе тыя дні. Помню я пайшла снедаць і зразумела, што мне цяжка гэта рабіць, —усміхаецца Наталля.— Гэта было максімальнае перапаўненне радасці і шчасця. А стараха? — ніколі не было. Я ўвогуле не разумею гэтае пачуццё.

Я стараюся быць смелай сучаснай мамай, не ведаю атрымліваееца ці не. Сучасныя дзеці яны ж іншыя. Каб яны не ушлі канчаткова ў віртуальнае жыццё, з імі трэбы камунікаваць. А для гэтага маці павінна разумець, чым дзеці жывуць, пастаянна навучацца і ісці ў нагу з часам. Мая матывацыя на навучанне – гэта жаданне, каб маі дзеці хацелі мець зносіны са мной, таму дбаю быць цікавай для іх і заўсёды развівацца разам з імі.

Гэта ж прыемна, калі дзеці пытаюць тваёй парады, прыслохоўваюцца да тваіх думак. Але ж, безумоўна, нельга навязваць толькі сваё меркаванне. Маці не павінна рабіць усё так, як жадае яна. Заўседы дзіцяці трэба даваць выбар. Гэта таксама самастойны чалавек, які можа для сябе выбіраць, будзь гэта ежа на абед, лялькі або яшчэ нешта. Самае глоўнае —прыслухоўвацца да сваіх дзяцей. Калі маці уважлівая, яна адкарэктрыруе і дрэнныя паводзіны, і дрэнныя звычкі. Проста трэба паказаць розніцу як бывае, а не ругаць. Дзеці заўсёды будуць выбіраць лепшае і будуць радаваць вас, як мае радуюць мяне.

Са свайго вопыту я зразумела, што радасць трэба ствараць самому, а ў шчасце трэба апранацца. Я і апранаюся кожную раніцу. І сапраўды шчасліва, таму што у мяне ёсць сям’я, мой муж і мае дзеці.

—Ну вы хутка,—прыпыняе Крысціна,—трэбы яшчэ торт пекці і за паштоўкамі ехаць.

—Зараз,—адказвае мама, развітваючыся са мной.

Сям’я рыхтуецца да бацькавага юбілею. Заўтра яму 45 год. Каб адбылося сапраўднае сямейнае свята, усе дзеці пакінулі свае справы ў сталіцы і з’ехаліся зноў, як зусім нядаўна з’язджаліся  на дзень нараджэння мамы, тады ёй споўнілася 41.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *