Танчаць усе!

Культура

 Усё часцей Віцебск становіцца цэнтрам творчасці. Горад, які кожны год праводзіць фестываль «Славянскі базар у Віцебску», гатовы і да іншых мерапрыемстваў. Чарговым сучасным рухам паўночнай сталіцы на гэты раз сталі вулічныя танцы. Аматары зноў і зноў радуюць людзей у гарадскіх скверах. Узамен танцоры нічога не просяць. Як заяўляюць самі, справа гэта для душы, а не для заробку.

Смела можна сказаць, што ў танцавальнай групе займаюцца людзі ўсіх узростаў. Ёсць у гэтым нешта вартае. Першы прыйшоў на трэніроўку ў залу пасля змены. Другі ўжо паспеў адпачыць пасля школьных урокаў. А трэці  ледзь здаў экзамен ва ўніверсітэце. У кожнага за душой свае перамогі. Хтосьці прыйшоў сюды папрацаваць, а хтосьці — адпачыць. Ёсць нешта дзіўнае ў тым, што абсалютна розныя людзі збіраюцца ў адным месцы і з адной мэтай. Аднак іх аб’ядноўвае цяга да танцаў, да руху. Можа, нехта менавіта там і сустрэне сваё каханне …

Яркія касцюмы, чароўная музыка і ўсімі любімыя пачуццёвыя рытмы… Нашы героі пачынаюць з бачаты. Яго называюць самым “цесным” лацінаамерыканскім танцам. За яго бездакорным выкананнем стаяць штодзённыя нагрузкі. Але, калі ўсё ж бачата ўпакорана, знясільваючыя трэніроўкі застаюцца ў мінулым, а на тварах танцораў зноў ўсмешкі. А здавалася б, усяго нейкіх чатыры прыстаўных кроку! Для прафесіяналаў у Украіне праводзіцца самы маштабны фестываль. «Das Bachata» збірае мільёны людзей. І тых, хто танчыць, і тых, хто любіць назіраць.

Наступны прыступак для нашых герояў — гэта сальса. Пагадзіцеся, не менш захапляльны танец. Нягледзячы на ​​ўсю яго яскравасць, лацінаамерыканскі напрамак у нашай краіне развіваецца павольна. Гэта і паслужыла штуршком для віцебскіх танцораў. Бо тое, чым натхняюцца людзі, зноў абышлі бокам. Выпраўленне гэтай памылкі вырашылі не адкладаць у доўгую скрыню. Выбралі музыку, прыступілі да трэніровак — і віцебская публіка ў захапленні ад новых нумароў танцавальнай групы. Апладысменты зноў не сціхаюць.

Як правіла, усе танцы ў іх выкананні ставяцца да парных і сацыяльных. Калі з тэрмінам «парных» усё зразумела, то вось «сацыяльныя» выклікаюць у нас пытанні. Ведайце, па-першае, яны не распаўсюджаныя на спаборніцтвах. Іх больш танчаць для сябе. Па-другое, яны больш затратныя ў эмацыйным плане. Каб «растлумачыцца» ў такіх танцах, прыйдзецца прыкласці шмат намаганняў.

Дарэчы, адным з любімых танцаў стаў вельмі цікавы напрамак. Называецца ён «Лінда-хоп». Да нас танец прыйшоў з той жа Амерыкі. Шырокія штаны у мужчын і сукенкі ледзь ніжэй калена ў жанчын… Візуальна чымсьці нагадваюць нашых стыляг. Выкажу здагадку, што і танчаць яны пра адно і тое ж. Папулярнасць гэтага віду ў славянскіх краінах прынеслі расійскія танцоры Андрэй Шастакоў і Алёна Курбанова. Яны выконвалі яго ў Екацярынбургу. Літаральна праз паўгода гледачамі гэтага яркага напрамка сталі і жыхары Віцебска.

На заканчэнне нашы танцоры пакідаюць, напэўна, самы зачаканы нумар. Не скажу, што ён пераўзыходзіць усе папярэднія і не менш выдатныя выступы. Але ж музыка – вось, у чым справа! Так, вы правільна зразумелі, на чарзе блюз! Прызнавайцеся, Вы не раз чулі ад сяброў пра Бі Бі Кінга, Мадзі Уотэрса і Джо Кокера. А як жа Люіс Армстронг і група «The Rolling Stones»? Безумоўна, яны таксама ў ліку любімчыкаў.

Танец, які ўжо доўгія гады радуе людзей па ўсім свеце, некалі быў забароненым. Яркія сукенкі разнастайных расфарбовак, скураныя пальчаткі, высокія прычоскі — дзяўчаты і маладыя людзі так і «крычаць» пра сваю дзёрзкасць і свабоду. А цяпер дадайце сюды выдатную музыку і атмасферу. Уявіце скверык, у якім яны танчаць. Уважліва агледзіце дзяўчыну і яе партнёра. Няўжо яны не навяваюць успаміны пра тую самую моладзь з пачатку 40-ых? Вядома! Тады ўсе хацелі папоўніць шэрагі стыляг. Аднак за гэтым стаяла строгая забарона бацькоў і касыя погляды мінакоў. Паступова грамадства станавілася ўсё больш разняволеным, а танец — папулярным. Сёння пра яго знятыя фільмы. Напэўна Вы ці Вашы сябры хоць раз бачылі карціну Валерыя Тадароўскага «Стылягі» і працу Дэмьена Шазелла «Ла-Ла Ленд». Яны прынеслі акцёрам паўсюдную вядомасць, а гледачам — задавальненне ад прагляду. Хто ведае, можа, менавіта яны і натхняюць танцораў.

«Наша ўзнагарода — вашы ўсмешкі», — так кажуць людзі творчых прафесій. Як правіла, на пытанне, як доўга будзе ісці выступ, яны адказваюць проста: «Пакуль глядачы будут апладзіраваць». А гэтага ў віцебскіх мінакоў не адняць. Яны танцораў заўсёды прымаюць з душой. Акунуцца ў атмасферу амерыканскіх танцаў хочуць людзі розных узростаў. І лепш за іх саміх ніхто пра гэта не раскажа.

Дара, 17 гадоў, глядачка: Я на падобным мерапрыемстве ўпершыню. Шчыра, нават не збіралася. Пайшлі гуляць з сяброўкай і заўважылі, што на вуліцы Талстога людзі абступілі танцораў. Мы таксама вырашылі застацца і паглядзець. Вельмі захапляльнае відовішча. У выніку мы адстаялі больш за гадзіну, сысці раней было проста немагчыма. Выдатна, што ёсць такія ідэйныя людзі, якія пры гэтым так крута танчаць. Усім, хто даўно хацеў паспрабаваць сябе ў гэтай справе, раю запісацца да іх. Дарэчы, яшчэ заўважыла, што няма ніякіх абмежаванняў па ўзросце. Па ходзе танцаў дзяўчыны мяняліся партнёрамі. А музыка наогул выдатная. Акунае ў атмасферу мінулага стагоддзя. Як быццам нейкая ўстанова з круглымі столікамі дзесьці ў Амерыцы ў сярэдзіне 50-ых.

Святлана, 35 гадоў, глядачка: Танцуюць проста выдатна! Ведаю, што яны любяць праводзіць оўпэн-эйры. Я сачу за гэтым у іх групе. Мне здаецца, што іх танцы — гэта добрая альтэрнатыва сучасным кірункам. Напрыклад, хіп-хопу ці мадэрну. Акрамя саміх рухаў, у танцах павінна быць душа. Думаю прапанаваць дачцэ запісацца ў студыю, якая сёння так парадавала нас. Дзякуй!

Без сумневу можна сказаць, што віцебскія танцоры палюбіліся публіцы. Упэўнена, падобныя групы цяпер ствараюцца па ўсёй Беларусі. Яны спрыяюць творчаму развіццю людзей, прыцягваюць іх увагу. Гэта дазваляе апаказаць таленты і дае больш магчымасцяў раскрыць свой патэнцыял. Больш за тое, усім нам хочацца эмацыйнай разрадкі пасля працоўнага дня. Танец — лепшы сродак. Правільна адзначылі гледачы, што ў ім ёсць душа. Пагадзіцеся, сёння нішто не падкупляе так, як шчырасць.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *