Маўленчая экалогія грамадства

Важное Культура Наболело Разное

Аднойчы мудрацы вырашылі правесці вопыт. Яны былі ўпэўненыя, што дзеці, не чуючы гаворкіасяроддзя, змогуць навучыцца роднай мове. Пасадзілі немаўлят розных нацыянальнасцей у асобныя пакоі, іх абслугоўвалі выключна нямыя людзі, і , калі прыйшоў час падводзіць вынікі, мудрацы былі здзіўленыя, бо дзеці рычалі, мяўкалі, выдавалі самыя разнастайныя гукі, але толькі не мову. І яны прыйшлі да высновы, што чалавеку мова сама па сабе не адкрываецца, і ён у сваю чаргу ўбірае ў сябе ўсё ад свайго асяроддзя.

Экалогія азначае падтрыманне раўнавагі. І як існуе экалогія навакольнага свету, так павінна існаваць і экалогія грамадства. Бо чалавек быццам той агурок, які трапіў у расол і змяніўся да непазнавальнасці. Слова ўплывае на чалавека, фарміруе яго думкі, асобу. Адзін нямецкі псіхатэрапеўт першым выявіў словы, якія ўплываюць на захворванні чалавека. Яны самыя звычайныя, тыя, якімі мы карыстаемся ў штодзённым жыцці. Напрыклад, словазлучэнні “высмоктваць кроў”, “выціскаць сокі” могуць прывесці да захворванняў крыві, “не хачу гэтага чуць”, “змоўкні” – да зніжэння слыху, а ў каго “сэрца разрываецца”, хто “прымае ўсё блізка да сэрца” – патэнцыяльны хворы з інфарктам міякарда.

Не будзем пра сумнае, пойдзем далей. Чалавек пазіцыяніруе сябе па слове. Нездарма ж продкі казалі: “Або гавары, як апрануты, або апраніся, як гаворыш”.

Яшчэ ў часы паганства людзі ведалі, што гаврыцт можна, а што не варта. Ведалі пра моц слова, якая выліваецца ў праклёнах.

Аднак з прыходам хрысціянства з’явіліся  пэўныя правілы карыстання словам. Яшчэ здавён, калі чалавек хоць разок у дзень збрыдкасловіў(можа, пад уплывам эмоцый), яму было забаронена ўваходзіць у храм, бо менавіта вуснамі прыкладваліся да ікон.

Зараз зносіны паміж людзьмі адбываюцца не толькі з вока на вока, але і ў сеціве. Аднак там сітуацыя не тое што не лешая, а, як мне здаецца, нават горшая. Бо людзі зусім не думаюць пра тое, што пішуць, што іх словы могуць закрануць іншых. Існуе нават “мова варожасці”. Гэта камунікацыя, якая не нясе ніякага сэнсу, акрамя выражэння нянавісці, стварэння гвалту. Яна грунтуецца на стэрэатыпах, прадузятасці, дыскрымінацыі і накіраваны на сімвалічнае знішчэнне “іншасці”, “не такіх”.

Так атрымалася, што большасць з нас жыве ў бясконцай інфарматыўнай плыні. З кожным днем навінаў робіцца ўсё больш, чытаці іх становіцца ўсё складаней, аднак ці шмат сярод гэтай інфармацыі роднай мовы? Мне здаецца, што беларуская мова зараз нагадвае куфар, напоўнены скарбамі, але на вечцы якога мы сядзім, не адкрываючы яго. І замест гэтага карыстаемся смеццем, раскіданым побач.

Сучаснае грамадства перажывае глыбоккі крызіс. Яно ўяўляе сабой духоўны Чарнобыль. І адной з прычын гэтага з’яўляецаа абыякавае стаўленне да Слова, якое моцна ўплывае на асобу і якім трэба ўмець карыстацца.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *