У кожнага народа ёсць свая самабытная культура. А чым могуць ганарыцца беларусы? Канешне,сваімі песнямі, традыцыямі, казкамі, паданнямі. Аматараў фальклору шмат. У краіне налічваецца больш за дзвесце народных калектываў. Яны займаюца папулярызацыяй спадчына бацькоў і дзядоў, ездзяць па ўсёй краіне і запісваюць дагэтуль невядомыя песні і паданні.Адной з такіх суполак з’яўляецца ўзорны фальклорны калектыў «Калыханка», які ў гэтым годзе адзначае юбілей. Ужо трыццаць гадоў ён яскрава дэманструе багацце беларускай культуры. Фалькларысты на месцы не сядзяць.Аб’ездзілі ўсю Беларусь, за мяжой былі неаднаразова. Геаграфія падарожжаў шырокая:Расія, Польшча, Украіна, Літва, Латвія, Францыя. Я паспытала у кіраўніка гурта, Ларысы Мікалаеўны Рыжковай. чым жыве «Калыханка» .
-Ларыса Микалаеўна, як нарадзілася идэя стварыць калектыў?
-Нарадзілася «Калахынка» ў 1989 годзе.Я тады вяла на тэлебачанні дзіцячую «Калынку», і праграме спатрэбіліся народныя песні. Ведаеце, калі адзін раз адчуеш прыгажосць спадчыны бацькоў, не захочацца нічога іншага. Ужо трыцца гадоў разам з аднадумцамі вывучаем нашу самабытную культуру.
-Чым яшчэ займаецца гурт?
-Мы спяваем,танцуем, праводзім народныя абрады. Хутка будзе Купалле, будзем гадаць,запускаць вяночкі,гатаваць адпаведныя стравы. Таксама дапамагаем у арганізацыі вяселля на народны лад.У суботу у Доме фальклору праходзяць «вячоркі».Гэта як народная дыскатэка: спяваем, танцуем, гатуем народныя стравы,расказваем паданні ці казкі. Выпусцілі два дыскі «Душа моя» і «Калыханка».
-У Вас такія прыгожыя касцюмы. Дзе такія можна снайсці?
-Кожны касцюм зроблены сваімі рукамі. Арнамент падгледзіла ў магілеўскіх калег, а потым разам з дзяўчатамі вышывалі.
-«Калыханка»-актыўны ўдзельнік розных фествалей. Дзе ўжо давалося пабываць?
-Сапраўды многа падарожнічаем.Калі ўзяць карту Беларусі,мабыць,там не знойдзецца месца, дзе мы яшчэ не былі. Калі ж адшукаеце такое, будзем рады прыехаць. Калектыў прымаў удзел у шматлікіх фестывалях:»Берагіня»,»Купальскае кола»,»Дажынкі»,»Перазвоны»,завіталі і на польскі фестываль «Намаёвы росы».Сябруем з шматлікімі фальклорнымі гуртамі. напрыклад, «Верабейкі», «Рада»,»Жэмэрва»,»Мелавица»,»Рудабельскія зорачкі» .
—Як стаць часткай «Калыханкі»?
— Далучыцца можа кожны.Галоўнае, каб было жаданне працаваць.Да нас прыходзяць цэлымі сем’ямі.Цудоўна.што з маленства дзеткі чуюць родную мову і песні. Калектыў аб’ядноўвае людзей усіх узростаў. Самаму малодшаму ўсяго годзік( матуля бярэ з сабой на рэпетыцыі).Радуе,што дзеці цікавяцца родным.Мы павінны захоўваць і памялічваць культурнае багацце нашай краіны.
Захоўваць культурную спадчыну- задача кожнага беларуса. Так давайце разам зберажом яе!