Узрастае папулярнасць беларускай мовы сярод моладзі. З чым гэта звязана?

Культура

Беларуская мова апошні час становіцца ўсё больш папулярней і папулярней сярод моладзі. Гэта прыкметна, нават калі проста ідзеш па вуліцы: можна пачуць як маладыя людзі размаўляюць па-беларуску. Таксама стала з’яўляцца вялікая колькасць акаўнтаў у сацыяльных сетках, якія вядуцца выключна на беларускай. Напрыклад, старонка Ягора Тубелевіча ў інстаграме. Ды і твітэр, і тэлеграм ён вядзе таксама на «мове».

Акаўнт Ягора ў інстаграме

Чаму ж так адбываецца? Як распавядаў сам Ягор, яму яшчэ з дзяцінства больш падабаўся беларускую мову, чым рускі. І вельмі многія не разумелі яго, бо «на русском говорить проще». Але гэта было даўно, зараз многае памянялася. Ды і апытанне паказвае, што большасці падабаецца беларуская мова і літаратура. Прычым ня як прадмет для вывучэння, а проста як мова і літаратура.

Таксама беларуская мова і літаратура падабаюцца таму, што людзі сталі больш вучыць гісторыю сваёй краіны. Цяпер мала хто скажа, што гісторыя Беларусі пачынаецца з 1991 года — з выхаду з СССР і перайменавання ў Рэспубліку Беларусь. Хоць такіх высноў нямала. Аднак усё ж большасць лічыць, што гісторыя нашай дзяржавы сыходзіць у далёкія часы, і сапраўды фарміраванне народа пачынаецца з 1230-ых гадоў, гэта значыць з пачатку праўлення Міндоўга і ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

І бо сапраўды на гістарычным факультэце БДУ чуеш часцей беларускую, чым рускую мову. Пытаеш: «Чаму?». Тлумачаць любоўю да гісторыі. І як сказаў адзін з ужо скончыўшых гістфак студэнтаў: «Калі ты не ведаеш гісторыю сваёй дзяржавы, то ты і ня будзеш шанаваць родную мову».

Усе мы ведаем, што заснавальнікам кнігадрукавання быў Францыск Скарына, які жыў у часы ВКЛ. Гэта таксама кажа пра многае, бо беларуская літаратура важны элемент роднай мовы.

Можа таго часу пісьменнікаў і паэтаў мала хто ведае, але аб сучасных ўжо сапраўды чулі. Пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і казаць няма чаго: кожны чуў пра іх. А вось самае маладое пакаленне ўяўляюць Святлана Алексіевіч, Віктар Марціновіч, Адам Глобус, Альгерд Бахарэвіч, Наталля Батракова. Але таксама добра вядомы Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Яўгенія Янішчыц. Гэтыя людзі ўносілі і ўносяць вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры, робяць яе больш папулярнай. А маладыя людзі, хто б што не казаў, чытаюць больш. Можа не папяровых кніг, а электронныя варыянты, але чытаюць.

Таму беларуская мова становіцца такой, нават можна сказаць, любімай і агульназразумелай сярод моладзі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *