На выспе ўспамінаў…

Абитуриент Город Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх жадаючых на часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю “Валянцін Тарас і Рыгор Барадулін. На выспе ўспамінаў…”, прымеркаваную да 90-годдзя Валянціна Тараса і 85-годдзя Рыгора Барадуліна.

На выспе ўспамінаў… 11

Гэтая экспазіцыя складаецца з комплексаў, прысвечаных канкрэтным перыядам ў жыцці пісьменнікаў або важным падзеям у гісторыі нашай краіны, на якія адгукнуліся творцы. Прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і архіва сям’і Тарасаў: арыгінальныя фотаздымкі, рукапісы, асабістыя рэчы, творы пісьменнікаў, часопісы, кнігі з дароўнымі надпісамі, якія ілюструюць час творчасці Валянціна Тараса і Рыгора Барадуліна.

На выспе ўспамінаў… 12
Асабістыя рэчы Тараса

Яшчэ падчас урокаў я да корачак зачытвалася іх вершамі пра жыццё, каханне і гістарычныя падзеі. Недзіўна, што сэрца пацягнула мяне менавіта на гэтую выставу.

На выспе ўспамінаў… 13

Я добра памятаю словы сваёй настаўніцы па беларускай літаратуры:

— Вучні, давайце ўявім, што наш клас — гэта свет літаратуры шасцідзясятых. Вы — гэта дасведчаныя, сталыя аўтары са сваімі гісторыямі, а я — гэта малады аўтар, у якога ёсць вялікае жаданне — стаць знакамітым і выдаваць свае творы ў выбітных выданнях. Як думаеце, што адчувае пакаленне «маладняку», трапляючы ў падобную кампанію?

Мае аднакласнікі адказвалі, што маладым было б няёмка і яны б адчувалі сябе няўтульна.

На выспе ўспамінаў… 14

Барадулін і Тарас — гэта маладыя аўтары, якія не пабаяліся і паказалі свае амбіцыі і талент гэтаму «сталому» грамадству, змаглі выбіцца з шэрай масы і заваяваць сэрцы чытачоў сваім талентам.

На выспе ўспамінаў… 15
Валянцін Тарас пісаў: “Мы ўсе, каго сёння называюць шасцідзясятнікамі, а гэта і я, і Саша Адамовіч, і Навум Кіслік, і Мікола Крукоўскі, і ў пэўнай ступені Васіль Быкаў, хаця ён у многім пайшоў далей за нас яшчэ тады, – мы эвалюцыянавалі”.

На выспе ўспамінаў… 16

Я пабывала на экспазіцыі выдатных аўтараў шасцідзясятнікаў, творы якіх вывучала ў школе. Мне вельмі спадабалася гэтая экспазіцыя, таму што яна прынесла ў маё жыццё новыя эмоцыі.

На выспе ўспамінаў… 17

Я люблю вывучаць розныя крыніцы, якія могуць распавесці мне, як жылі нашы продкі, чым яны дыхалі ў тыя часы, якімі перакананнямі кіраваліся ў сваім жыцці.

На выспе ўспамінаў… 18
Верхняя вопратка і аднаўленне пакоя ў інтэрнаце паэта

Валянцін і Тарас — адны з маіх любімых беларускіх пісьменнікаў, якія сапраўды дапамагаюць у гэтай працы. Менавіта з іх твораў я магу даведацца пра людзей і падзеі нашага мінулага.

На выспе ўспамінаў… 19

Раю наведаць дадзеную выставу і насыціцца настроем былых гадоў!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *