Кахання чыстая зара!

Абитуриент

Каханне – гэта нават не пачуццё, якое перажывае чалавек, гэта нешта значна больш далёкае, незвычайнае, тое, чаго мы яшчэ не разумеем.  Як мы ўспрымаем і разумеем каханне? Гэта прывязанасць, сімпатыя, пачуццё блізкасці і даверу, а каханы –  чалавек, да якога цягнешся як да магніта, з якім можна праводзіць увесь свой час, аддаць сябе, з кім можна нават проста маўчаць, і гэта таксама будзе прыносіць задавальненне.

Але сапраўднае каханне можа адчуць не кожны, і не кожны зразумее, што ў яго жыцці яно з’явілася. Каханне і праяўляць сябе можа па-рознаму: у некага “вырастаюць крылы”, з’яўляюцца “матылькі ў жываце”, а ў некага прачынаецца апатыя, абыякавасць, пачуццё дыпрэсіі і зломленасці. Выходзіць з другой сітуацыі значна складаней, бо звычайна каханне разумеюць і ўспрымаюць як нешта добрае і цёплае, а тут такая падманка. Часцей за ўсё такое “балючае” каханне ўзнікае ў выпадках неўзаемных пачуццяў або пры непаразуменні эмоцый партнёра ці сваіх эмоцый. У такія моманты трэба проста спытаць сябе: а што ты можаш зрабіць для таго, каб каханне прынесла табе салодкае трапятанне? І далей ужо рухацца па абставінах. Такі падтэкст неўзаемнага кахання прасочваецца у песні Земфіры “Хочаш салодкіх апельсінаў”: “Калі ласка, толькі жыві, ты ж бачыш, я жыву табою. Майго велізарнага кахання хопіць нам абоім з галавою.” Бывае так, што калі каханне “перагарае”, знікае, табе балюча нават успамінаць пра пачуцці і моманты, калі каханне было ў сэрцы. Пра гэта песня Шматкроп’я “У жыцці так бывае”: “У жыцці так бывае, што каханне прыходзіць зноў, толькі полымя дагарае і не б’ецца ў венах кроў”.

У час, калі мы жывём, падымаюцца разнастайныя  для грамадства пытанні. Не абышлі яны і каханне. Насамрэч, гэта важна разумець для таго, каб захаваць людскасць у людзях. Каханне не адрознівае ўзрост, нацыю, рэлігію, пол. Яму няма розніцы, паміж кім узнікнуць: паміж беларусам і немкай, католікам і будысткай, двума хлопцамі ці дзяўчынамі. У кахання не вінна быць рамак і абмежаванняў. Сёння гэта спрабуюць зразумець амаль ва ўсім міры, але шмат каму складана нават проста ўявіць гэта з-за нейкіх рэлігійных, гістарычных і палітычных канонаў.

Калі ты кахаеш, то табе пашанціла на самой справе. Час у цябе цячэ не так, як ва ўсіх, у цябе зменьваюцца погляды на жыццё, на сваю будучыню, зменьваецца успрыманне сябе і акружаючых. Але трэба прымудрыцца не звар’яцець у пік пачуццяў, не паддацца эмоцыям, а зразумець сябе, узяць у рукі. Бо каханне – гэта як наркотык: падсеў, адчуў – і табе хочацца ўсё больш і больш узаемных эмоцый.

Тэма шалёнага кахання і тэма аднаполага кахання ярка прасочваецца ў творчасці групы “TaTu”: “Я звар’яцела, я звар’яцела мне патрэбна яна, мне патрэбна яна.”

Не заўсёды каханне ўзнікае, нехта і не хоча пускаць яго ў сваё сэрца і жыццё. Некаму зручней жыць самому, для сябе. Але і эгаістамі такіх людзей не назавеш. А нехта гатовы адчуць каханне толькі ў пэўны момант, калі будзе гатовы. Гэта добра чытаецца ў цытаце з песні Zivert “Credo”: “Кожнаму па факце побач патрэбны чалавек, але бывае так, што самотным лепш за ўсіх”.

Кахай, калі жадаеш жыць ярка! Гэта адно з самых складаных, і ў той жа час цудоўных пачуццяў. Паспрабуй адчуць яго. Адчыні сваю душу!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *