Што я знайшла ў сваім кабінеце гісторыі

Абитуриент

Сёння мы з вамі прагуляемся па калідорах маёй гімназіі. Тут светла і прасторна, але нічога незвычайнага вы тут не заўважыце: самае цікавае не ляжыць на відавоку. Вось у холе на трэцім этажы фотагалерэя, прысвечаная Кірылу Трафімавічу Мазураву. Паглядзім і рушым далей— самае цікавае наперадзе. А ў кабінеце нас ужо чакаюць. Мая настаўніца Эмілія Анатольеўна з задавальненнем раскажа, як у нашай школе ўжо больш за 10 гадоў збіраюць “сведкаў мінуўшчыны”, і пакажа самыя цікавыя з іх.

«Этнаграфіяй я пачала цікавіцца яшчэ ва ўніверсітэце. Хаця як гараджанка я далёкая ад прадметаў побыту селяніна, усё ж такі пасля практыкі ў этнаграфічным музеі паглыбляешся ў тэму з галавой.

З 2012 года наш гімназічны музей мае статус дзяржаўнага. Экспанаты збіраюцца «традыцыйна»: іх бязвыплатна аддаюць знаёмыя, сябры і сваякі. Амаль усе яны з паўночнага ўсходу краіны: Віцебшчына, Мядзель, Магілёўская вобласць. Магу сказаць: гэта захапіла мяне настолькі, што ўжо стала часткай майго жыцця.

Самы старажытны прадмет—жорнавы. Ім ужо 122 гады. А вось каля іх стаіць кавамолка. Чаму паставілі побач? Тут ёсць своеасаблівая логіка. Першая сустветная вайна, насельніцтва мабілізавана. Зразумела, хтосьці трапляў да немцаў. І вось раніцай палонным давалі “каву”. Гэта былі абсмажаныя ячменныя ці пшанічныя насёны і, напрыклад, бурак. Усё малолі і заворвалі. І палонныя так прывыклі да такога снедання, што, калі ўжо вярталіся дамоў пасля заканчэння вайны, забіралі ручныя кавямолкі і рабілі сабе нямецкую “каву”. Таму і паставілі.

 

Ёсць у музеі яшчэ адзін цікавы экспанат—карункі. Іх звязала мая прабабуля Эмілія Браніславаўна ў перыяд нямецкай акупацыі 1941-1943. Ніці ўзятыя з нямецкіх бінтоў. Мой прадзед быў медыкам, працаваў у фельчарскім пункце ў Мінску. Дапамагаць трэба было ўсім: гараджанам, ваенным, падпольшчыкам, партызанам. Таму ўрачы паціху выносілі перавязачныя матэрыялы. Толькі ў 1942 годзе немцы сталі заўважаць, што медыкаментаў расходуецца больш, чым трэба.

А бабуля была рукадзельніца. На вока вязала розныя ўзоры з бінтоў ці з нітак ад прасціны. Потым працу мянялі на ежу на рынку.»

Вось я бачу: стаіць у нас ліхтар ручной працы пачатку 20 стагоддзя. Цікавае ўстройства для збору яек. Гладышык для малака. Увогуле, шмат рознага посуду. Так незвычайна ўсведамляць, што ўсё гэта знаходзілася побач столькі часу. Частка мінулага, якую беражліва захавалі людзі, да якой можна дакрануцца. У сваім кабінеце гісторыі я знайшла сапраўдную машыну часу.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *