21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Главное Культура Новости

Многія народы змагаюцца за захаванне і чысціню сваіх моў. Часам гэта барацьба набывае экстрэмальны характар. Так, у 1952г. у Бангладэш (былы Усходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова урду замест роднай мовы бангла, што выклікала пратэст мясцовага насельніцтва, найперш студэнцкай моладзі. У выніку гэтага падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Іх забілі толькі за тое, што яны хацелі вучыцца на роднай мове і выйшлі адстойваць свае правы на вуліцу. У адказ актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух, які прывёў да аддзялення Усходняга Пакістана і стварэння новай дзяржавы Бангладэш. А тыя пяць хлопцаў, якія загінулі за сваю мову, сталі ў Бангладэш нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Мова бангла, за якую яны загінулі, цяпер у краіне носіць статус дзяржаўнай. 21 лютага людзі прыходзяць на плошчу ў знак жалобы, памяці і павагі да тых, хто дзеля ідэі не пашкадаваў свайго жыцця.

У 2000 г. па прапанове іх краіны ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Зроблена гэта для таго, каб звярнуць увагу грамадскасці найперш на мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (а іх у свеце налічваецца каля 3 тысяч).

Беларуская мова ў нашай краіне знаходзіцца ў складаным становішчы. Падчас апошняга перапісу ўсяго 28,5 % беларусаў сказалі, што размаўляюць па-беларуску дома. А паводле перапісу 2009 г. такіх людзей было яшчэ менш (26,1 %).

Дзень роднай мовы на факультэце журналістыкі БДУ ўпершыню пройдзе ў дыстанцыйным фармаце

Мерапрыемства абдудзецца 19 лютага ў 14.50 на платформе Zoom. Арганізатары – кафедра медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ і Саюз жанчын БДУ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *