
З 29-31 кастрычніка прайшоў кірмаш аўтарскіх вырабаў “Чароўны млын”. Адзенне і аксэсуары, аздабленні і цацкі – чаго толькі не знойдзеш на прылаўках майстроў. Выстава праводзіцца тры разы ў год: зімой, вясной і ўвосені, напярэдадні галоўных каляндарных святаў Беларусі: Новага года, Раства Хрыстова і 8 сакавіка. Цудоўная магчымасць набыць падарункі для родных і сяброў.
Аздабленні і атмасфера заўсёды адпавядаюць пары года, для гасцей аформлены тэматычная фотазоны. Так у гэтым годзе быў шанец зрабіць фотакартку з хэлаўінскімі гарбузамі. Звычайна “Млын” штораз збіраў каля 500 талентаў з рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Пра абмежаванні ва ўмовах пандэміі раскажа супрацоўніца інфармацыйнага цэнтра Ліна Пешкур.
- Ограничений в количестве участников нет, хотя их меньше чем раньше: немного увеличилось расстояние между стендами. Количество посетителей примерно на том же уровне, что и до ковида, но мы стараемся придерживаться масочного режима. Все работники в масках, посетителей тоже убедительно просим надевать.
Для таго, каб наведаць выстаўку, дастаткова набыць квіток, які каштуе 3 рублі. А вось каб прыняць удзел, рамесніку трэба падаць заяўку і прайсці агульны конкурс. Асноўныя ўмовы: стопрацэнтная ручная праца, арыгінальныя тэхнікі і творчае партфоліа з якаснымі фотаздымкамі.
Алеся Вараб’ёва, заснавальніца брэнда «sinilen.by»:
- Я делаю из льна для кухни различный текстиль. Технология – набойка на ткани. Я рисую изображение, мастер по дереву вырезает из него деревянный штамп. Потом я на отшитое изделие наношу рисунки слуцких поясов, которые восстанавливала самостоятельно.
Таццяна Хлапкова, майстар па кераміцы:
- Я стала переносить придуманные иллюстрации на керамику. Свои изделия я сама леплю, и раскрашиваю, и обжигаю. У меня есть своя мастерская и печка. Леплю посуду руками, гончарным кругом не пользуюсь.
На кірмашы можна паглядзець на працы прадпрымальнікаў са шматгадовым стажам. Таксама дзеляцца сваёй творчасцю майстры, якія занятыя ў розных сферах і проста здолелі манетызаваць сваё хобі.
Таццяна Хлапкова:
- Началось все с кружка по керамике во Дворце молодежи. Далеко не сразу втянулась, потом как-то поняла, что для меня это гораздо интереснее, чем моя специальность. А была я журналистом в газете «Белорусы и рынок». И керамика стала моей работой.
Алеся Вараб’ёва:
- У меня высшее экономическое образование, я бухгалтер. В работе все получалось, был карьерный рост. Но в определенный момент времени я поняла: творчество и художественная часть – это моё.
Наведванне галерэй і падобных выстаў — цудоўная магчымасць набыць святочны настрой і пагрузіцца ў надзвычайную атмасферу. “Млын” здолеў прайсці да абвострання сезонных хвароб, калі абмежаванні будуць больш жорсткімі, а нам застанецца клапаціцца толькі пра сваю бяспеку.
