Літаратура і пакаленне Z

Абитуриент

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў.

Уладзімір Караткевіч

 

Заўсёды я згаджаюся з гэтымі словамі Караткевіча, але хачу дадаць яшчэ адну рэч. Наша мова – гэта не толькі яна сама, не толькі гаворка, гэта і пісьменнасць, яе адметная частка – літаратура, якая была патрэбна чалавеку і застанецца такой і далей.

фота з асабістага архіва

На жаль, далёка не ўсе людзі майго пакалення лічуць гэтаксама. Але я ведаю шмат людзей (у тым ліку сваіх сяброў і сябровак), якія вельмі даражаць кнігай, добрым словам – цудоўнай краінай літаратуры. І заўсёды з такімі людзьмі падабаецца размаўляць: так лёгка і прыгожа гэта даецца, асабліва калі размова заходзіць пра розныя раманы, расказы, апавяданні. Тэму для дыялогу найсці зусім нескладана.

“Кніга –лепшы падарунак” – гэтыя словы, напэўна, чуў кожны. І, нягледзячы на тое, што далёка не ўсе зараз адданы чытанню, для мяне гэтая фраза актуальна. Кожны год бачу за собой тое, што сярод падарункаў на розныя святы я спрабую падабраць для сяброў менавіта якую-небудзь кнігу. Да і мае ўласныя палічкі дамашняй бібліятэцы захоўваюць у сабе кніжкі-падарункі. Тут і рамантыка, і дэтэктыў, і фантастыка… І кожная прыцягвае ўвагу, радуе вочы і чытацкую душу.

Чым больш людзей будзе разумець усю моц, што тоіць у сабе літаратура, тым больш яна будзе развівацца, тым больш пражыве вякоў, тым больш музыкай будзе гучаць у сэрцах юных і дарослых чытачоў.

Літаратура існуе для таго, каб чамусьці вучыць нас. Яна не толькі пашырае кругагляд, але і развівае цікаўнасць да ўсяго, творчасць… Шмат дзе мы атрымліваем урокі, якія поўняцца маральнай карысцю. І літаратура дае нам веды амаль у першую чаргу. Кожная прачытанная кніга вучыць нас чамусьці, і гэта мы ведаем яшчэ з дзяцінства.

фота з асабістага архіва

Я вельмі шаную кнігу: яе выгляд, яе змест, яе душу… Люблю сапраўдную кнігу: яе бярэш у рукі, адчуваеш пах старонак, гартаеш іх, паглыбляешся ў сюжэт і быццам ужо сам герой чытання… Цуд!

Кніга ўспрымаецца мной як жывы чалавек, вельмі мудры і рознабаковы сябар, які патрэбны кожнаму чалавеку і менавіта майму пакаленню.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *