Эксперымент! Хай расейцы паспрабуюць здагадацца пра пераклад беларускіх слоў.

Важное Культура Новости

Беларуская мова заўсёды была дзіўнай у сваёй праяве. Але калі нам, беларусам, яна зразумелая, то што наконт расейцаў? Ці змогуць яны адгадаць пераклад беларускага слова на рускую мову? Правядзем маленькі эксперымент, у якім удзельнікам забаронена карыстацца любымі сродкамі, акрамя сваёй інтуіцыі.

 

Пачнем мы з усімі любімага слова «Дыван». Першым здагадкай, вядома ж, было слова канапа, але потым з’явіліся яшчэ два: дыня і гальштук.

«В детстве слышала, что “дыван” с какого-то языка переводится как галстук»,-пракаментавала свой незвычайны выбар адна з тых, хто адказваў.

 

Наша «зорка» ў іх уяўленні стала вокам, зарой і заходам. (На справе яны былі блізкія, але беларуская мова заўсёды на крок наперадзе).

 

Яшчэ адна пара слоў, якая выклікала здзіўленне ў адказваюць — «гарбуз» і «кавун». Пераклад першага слова для адказваюць здаваўся відавочным, але на іх жаль, «гарбуз» — гэта зусім не кавун. Наступнымі варыянтамі былі: горб і карапуз. Увогуле, калі задумацца, то даволі лагічныя варыянты…

Кавуну ж “дасталася” доля калёсы (тележки, менавіта так яго перавялі), а мне, пасля абвяшчэння адказу, дасталася пытанне: «Если Гарбуз — это тыква, то почему арбуз не “Гтыква”?».

 

Дзеяслоў «марыць» стаў словам рыцар і дзеясловамі пэцкацца і хвалявацца.

 

Нашу завіруху “перавялі” досыць проста — заварушка, бойка. Такая ж “доля” чакала байку (у сэнсе элемента адзення; па-іншаму — толстовка), якая для прадстаўнікоў рускай мовы аднагалосна стала казкай, страшылкай і нават варыянтам цікавей — бабайкай..

 

Эксперымент быў праведзены асабліва з цікаўнасці і не накіраваны на высмейванне людзей з-за няведання чужой мовы. Калі ў вас ёсць сябры з Расіі, то можаце паўтарыць падобны вопыт з імі. Памятаеце, чым неадназначна слова, тым цікавей яго адгадваць.

 



Теги:

1 комментарий по теме “Эксперымент! Хай расейцы паспрабуюць здагадацца пра пераклад беларускіх слоў.

  1. Колькі смешных момантаў было з маімі расійскімі сябрамі з-за таго, што шмат слоў яны не ведаюць. Напрыклад, шуфлядка або байка. А я тады не ведала, што не так с гэтымі словамі…
    Дзякуй за матэрыял і беларускую мову! Пішы яшчэ!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *