З чаго смяюцца інваліды па зроку?

slepoyМая бабуля пражыла са сваім мужам Іванам Браніслававічам Бібікам больш за 40 год. Нягледзячы на тое, што яшчэ ў маладосці ён страціў зрок, дзядуля быў вельмі вясёлым чалавекам, выдатным працаўніком. Ведаў напамяць амаль што ўсяго Францішка Багушэвіча, шмат гумарыстычных вершаў Ніла Гілевіча, нямала твораў Купалы і Коласа. Таксама ён добра іграў на акардэоне, на гармоніку. Неаднойчы быў пераможцам на розных конкурсах.
Прайшой час і не стала маіх любімых бабулі і дзядулі. Але ж я, як сёння помню моманты, калі у іх дома збіраліся удзельнікі самадзейнасці, как паспяваць пад гармонік. Ну, і вядома, как пажартаваць, пацешыць саміх сябе. Ад іх мая бабяля пачула нямала цікавых гісторый з жыцця невідучых людзей, вырашыла запісваць. Так з цягам часу іх набралась даволі многа. Думаю, і іншым іх будзе цікава пачытаць і даведацца аб тым, як непроста жывецца інвалідам па зроку, як патрэбны ім наша дапамога і ўвага, наша разуменне. Смешныя гісторыі, але колькі болю з імі…

“ Мой конь не курыць”
Аднойчы трое невідучых хлопцаў пайшлі ў свой выхадны дзень ў харчэўню выпіць піва ды перакусіць. Пасядзелі, а потым паціху пайшлі на ганак пакурыць. А запалак, як на ліха, ні ў кога не аказалася. Чуюць, непадалёк ад ганка, крыху збоку, нехта дыхае. Вось адзін з іх пытае: “Панок, можа запалкі маеш, каб прыкурыць нам?” У адказ – сапенне. Другі кажа: “Мусіць, п’яны”, а трэці: “А можа, глухі?” І моцна так просіць: “Дзядзька, дай агню!”
У гэты час падышоў гаспадар. Пачуўшы, чаго яны просяць, адказаў: “Хлопцы, мой конь не курыць!”

Каза ажаніла
Прыехаў у Мінск з вёскі сляпы хлопец. Ну, вядома ж, горад, бруду няма, чыстыя вуліцы. Для сляпых вакол інтэрната, каля тратуара, пароблены поручні. То і не дзіва, што Міця даволі хутка навучыўся хадзіць сам у магазін. Вечарамі часцяком шпацыраваў паціху па вуліцы. Любіў слухаць, як шпарка крочылі людзі, як стукалі дзявочыя абцасікі, так дробненька: тук-тук ды тук-тук. А пра дзяўчат думкі ў яго ўжо былі даволі сур’ёзныя. Яму, як толькі ён прыехаў з вёскі, амаль што на другі дзень пасваталі Наташку. І хоць ён быў сляпы, а Наташка кроплю нейкую яшчэ бачыла і была спрытная і працавітая, хлопец марыў аб відушчай дзяўчыне, такой, як ў Мішкі-гарманіста. Каб была і прыгожая, і модная, каб у вёску было не сорамна прывезці. Словам, Міця не на жарт стаў марыць аб жаніцьбе. Ён вырашыў, што сам пазнаёміцца: “Дапільную, як будзе ісці адна, пад вечар, ды і загавару, а потым – Бог-бацька. З адной, другой пагутару, можа і на сваю нарвуся. Жэняцца ж неяк сляпыя з відушчымі, вось і я ажанюся”.
Вечарам, чыста прыбраўшыся, з кіёчкамі ён выйшаў на вуліцу Маркава і стаў ціхенька шпаркаваць туды-сюды. І вось чуе, стукаюць абцасікі, ды так спрытна, так дробненька: цок-цок-цок, аж душа ў Міці замерла, аж кроў у галаву стукнула.
Ну, думаю, тут ужо я пазнаёмлюся, што б там ні было. А абцасікі ўсё дражняць яго: цок-ток, ды цок-ток. Ён за імі падаўся, ды так па-руску кажа: “Девушка, разрешите познакомиться! Не бойтесь меня!” А каза, якую ён прыняў за “девушку”, яму ў адказ: “Б-э-э-э!” Ды і рагамі на яго, рагамі. Падбегла маладая гаспадыня, адагнала казу, а няўдалага жаніха ўзяла пад руку і падвяла дадому. Так Міця з ёй пазнаёміўся, і што б вы думалі – ажаніўся.
І можа, калі б не тая каза, так і хадзіў бы Міця халасцяком.

“Ужо ўсе паелі, хлопчыкі!”
У Мінску быў такі выпадак. У выхадны дзень сляпыя хлопцы сабраліся схадзіць у “Кулінарыю”, каб выпіць па шклянцы чаю ды крыху перакусіць. І пайшлі па вуліцы ў тым накірунку, дзе і знаходзілася “Кулінарыя”. Загаварыліся і не заўважылі, як прыйшлі. Пачулі брызганне талерак. Зайшлі у памяшканне, намацалі стол, крэслы, уселілся вакол стала і пытаюць, што тут можна паесці і выпіць…
Гаспадыня спачатку разгубілася ад нязваных гасцей, але хутка зразумела ў чым справа, і адказала:
— Ужо ўсе паелі, хлопчыкі!
А яны гавораць:
— Вы, можа, думаеце, што ў нас няма грошай? Не бойцеся, грошы ў нас ёсць, мы заплацім!
— А куды вы прыйшлі, хлопцы, ці ведаеце?
— Вядома ж, ведаем: у “Кулінарыю”.
— Дык гэта ж кватэра!
Збянтэжаліся хлопцы, палкі – у рукі, і адзін за адным паціснулі з хаты.

У царкве
Сябар маёй бабулі – Валера, быў добрым і чулым сынам. І вось калі памерла его маці Параска, то хацеў ён усё зрабіць па ёй, як трэба, як здаўна вядзецца.
Паколькі хата засталася яму, то Валеру прыйшлося зрабіць па маці памінкі, агароджу, невялічкі помнічак, а пасля года адбыць у царке паніхіду.
А ў царкву яго ніхто ніколі не вадзіў. Крыху ён чуў пра тыя парадкі ад людзей, але ж только што чуў.
Вось прывёў яго прыдуркаваты пляменнік у царкву, падвёў да папа. Той загадаў стаць на калені і разам з ім памаліцца за матчыну душу. Памаліліся, а потым поп падышоў да Валеркі і падсунуў яму пацалаваць крыж. А сляпы бедалага падумаў, што ён яму просвірку працягнуў, і ухапіўся за яго зубамі. Ведае, што трэба праглынуць, а тут не адгрысці ніяк. Пляменнік як зарагоча на ўвесь голас. У святара гэткага выпадку ніколі не было: дурань рагоча, заліваецца на ўсю царкву, а сляпы крыж стараецца ўгрысці, ледзь зубы сабе не зломіць. Тут поп схамянуўся ды кажа:
— Што ты, чалавеча, гэта ж крыж, яго цалаваць трэба, а не грысці.
Вось табе і прычасціўся – ледзь без зубоў не застаўся.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *