«Журналіст без мовы існаваць не можа!» — упэўнены студэнт-філолаг

Универ

Ці дастаткова рускай мовы вывучаюць у Інстытуце журналістыкі, каб называць сябе філолагамі? Ці праўда, што навучэнцаў абодвух факультэтаў пужаюць тым, што з іх дыпломам большасць ідзе працаваць альбо ў Макдональдс, альбо прадаваць боты на «Ждановічы»? Чым падобныя і чым адрозніваюцца гэтыя два факультэты, мы даведаемся сёння, у Дзень філолага.

Студэнты журфака скардзяцца, што ў Інстуце журналістыкі зашмат рускай мовы і літаратур, хіба прыйшлі вучыцца яны не на філфак. Зараз праверым, як справы абстаяць з мовамі і літаратурамі на філфаку. “Ну, тут усё залежыць ад таго кірунку, на які паступаеш. На беларускай філалогіі вывучаюць беларускую мову, літаратуру, крыху меней рускай мовы і літаратуры. Тыя, хто выбірае кірунак “ руская мова і літаратура” , вывучае больш рускай, натуральна, менш беларускай мовы і літаратуры . Студэнты, што абралі славянскую філалогію, вучаць славянскую мову (на вельмі высокім узроўні!!!). Плюс да гэтага рускую альбо беларускую (таксама высокі ўзровень!) Складаная праграма ў студэнтаў класічнай філалогіі. Яны вывучаюць латынь на працягу 5 гадоў, столькі ж часу вучаць старажытнагрэчаскую мову і замежную (якую іменна — выбіраюць самі). Скажам, ангельскую. Таксама ёсць рамана-германцы і кітайцы… – кажа трэцякурснік Я. (Будзем умоўна называць яго так, бо сам хлопец кажа: “Падпішыце мяне інкогніта, так загадкавасці больш”).

А наконт незадаволенасцяў журналістаў Я. дадае: Ну, патрабаванні ў кожнага свае, канешне, але ж журналіст без мовы існаваць не можа! Гэта мастацтва слова. Але ўсё роўна, думаю, на журфаку не такі ўзровень, як у нас. А патрабаваць ад будучых журналістаў шмат абавязаны!”

Тыя, хто лічаць, што на філфаку вучаць школьных настаўнікаў, — забудзьцеся на сваю думку. Тут вучаць моваведаў! Хочаш быць школьным настаўнікам – ідзі працаваць у школу, хочаш у ліцэі выкладаць – запрашаем у ліцэй, жадаеш у ВНУ – калі ласка. “ Нас не арынтуюць на школу, кажуць, канешне, бо педпрактыка нікога не абміне, але гэта не галоўнае. Толькі педагагічны арыентуе на школу. Але што там за адукацыя?! Мы можам быць нават журналістамі без журналісцкай адукацыі”, – кажа Я.

Як на двух факультэтах праходзіць практыка? На філфаку практыка разнастайная. На першым курсе фальклорная. Для тых, хто не ведае, яна заключаецца ў тым, каб сабраць фальклор пэўнай мясцовасці.У бабулек трэба даведацца традыцыі і звычаі. А яны занадта сціплыя і маўклівыя, пакуль чарку не вып’юць”, — расказвае студэнт, які ўжо прайшоў сваю першую практыку . На другім курсе – практыка дыялекталагічная. Сэнс той жа, як і на першым курсе, але замест фальклору студэнты збіраюць дыялекты. На чацвёртым курсе пачынаецца практыка, з якой ва ўсіх і асацыюецца філфак, – педагагічная пасіўная. На пятым – актыўная педпрактыка.

На журфаку, у адрозненне ад філалагічнага факультэта, практыка на працягу ўсяго навучання аднолькавая. Аднак у выданнях рознага маштабу.

Існуе меркаванне, што студэнтаў-журналістаў і студэнаў-філолагаў пужаюць тым, што пойдуць са сваімі дыпломамі яны працаваць альбо ў Макдональдс, альбо на Ждановічы. Як гэтую сітуацыю каментуюць самі студэнты:

“Не!!! Такога ў нас ніколі не скажуць! У нас няма такога!!! Мы заўжды знойдзем працу! Заўжды! Проста гэта ад чалавека залежыць, ці хоча быць настаўнікам, ці не… Тут ужо на кожнага сваё”, — абураецца студэнт-філолаг.

Меркаванні жа студэнтаў Інстытута журналістыкі абсалютна адрозніваюцца адно ад аднаго: “Не пужаюць нас! Там працаваць будуць толькі тыя, хто на большае не здольны!”

“Да! Постоянно говорят, что столько, сколько нас выпускают никому не надо. И мы не будем работать по специальности”.

«Пугают, конечно. Как везде. Мне кажется, у человека всегда есть возможность устроиться на максимально подходящую для него работу, желание бы было. А что ты заканчивал — совсем другая история, это всего одна ступенька к итоговому результату. Она может тебе что-то дать, а может и нет.» 

Так што ж, не ў факультэце, атрымліваецца, справа?..

Фота: http://fotominsk.by, http://www.mstuca.com

 



1 комментарий по теме “«Журналіст без мовы існаваць не можа!» — упэўнены студэнт-філолаг

  1. Калi ласка, Маша Эляшэвіч, навучыцеся нарэшце ўстаўляць фотааздымкi i шыхтаваць тэкст, каб ён не выглядаў адной вялiзнай прасцiнай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *