Экзотыка ў спорце: пагуляем ў амерыканскі футбол! (фотарэпартаж)

Спорт

Тэкст: Павел Аксіновіч; фота: Лізавета Дубінчына
DSC_0186

У «Вэб-журналісце» адчыняецца новая рубрыка: «Экзотыка ў спорце». У ёй плануецца шэраг рэпартажаў з новымі, яшчэ не вельмі папулярнымі відами спорту ў Беларусі. Першае, дзе мы пабывалі,  на трэнероўцы каманды па амерыканскаму футболе «Ліцьвіны».

DSC_0171

Амерыканскі футбол уяўляе сабою кантактны камандны від спорту. У ім бяруць удзел дзве каманды, па адзінаццаць гульцоў з кожнага боку. Гуляюць авальным мячом на прамавугольным поле  даўжынёй 120 ярдаў ( 109,728 метра) і шырынёй 53,3 ярда (48,738 метра) з брамай ў выглядзе рагаткі на абодвух канцах. Каманда павінна валодаць мячом для прасоўвання яго ў ачковую зону. Спачатку адной з каманд трэба прасунуць мяч на 10 ярдаў (даецца на гэта 4 спробы). Калі ім гэта ўдасца, яны атрымліваюць яшчэ чатыры спробы. У адваротным выпадку, мяч дастаецца супернікам. Пункты можна набраць за кошт прасоўвання мяча ў канец зоны (тачдаун) або, забіўшы яго ў вароты (філдгол), таксама абарона можа набраць пункты, зрабіўшы сэйфті. Тая каманда, у якой па заканчэнні матчу больш пунктаў — перамагае.

IMG_8918

Трэнераванне прадсезоннае і ўключае ў сябе прабежку, размінку і двубой паміж камандамі абароны і нападзення. Пасля матчу гульцы каманды  адказалі на нашыя пытанні і распавялі падрабязней пра гісторыю гэтага  віда спорту ў Беларусі.

IMG_8968

Усё пачалося з нашых трэнераў — ў пачатку дзевяностых. Былі такія каманды, як “Буслы”, “Цмокі”, “Зубры”. У 1993 годзе пры інстытуце Парламентарызма і прадпрымальніцтва была сфарміравана прасефійная каманда. Трэнераваў каманду былы гулец і трэнер Амерыканскай футбольнай лігі Монтэ Кларк. Каманда атрымала назву “Зубры”. Нашы трэнеры тады гулялі за яе. Каманда існуе і зараз. Калі прышло на змену новае пакаленне, Ігар Жукоўскі вырашыў арганізаваць новую каманду. Сабраліся дасведчанныя гульцы (Ігар Жукоўскі, Аляксандр Куксо, Ігар Зубко, Алег Ярмоленка, Аляксандр Долбік ды іншыя), каб развіваць далей амерыканскі футбол у нашай краіне. Так у верасні 2010 з’явіліся “Ліцьвіны”. А ўжо з 2011 каманда ўжо прыняла ўдзел ва Украінскім чэмпіянаце, а з 2012 – ва Усходняй лізе амерыканскага футбола.

IMG_8787

Чаму каманда атрымала такую назву?

Першапачаткова хацелі закласці у назву беларускія карані, адкуль мы паходзім (аўтарам назвы быў Ігар Жукоўскі). Каб мелі назву як-небудзь ганарліва. Мноства каманд мае назву “Бульдогі”, “Воўкі”, “Трагладзіты”, а вось мы – “Ліцьвіны”.

У якой лізе зараз выступаеце?

Наша каманда прымае ўзел ва Усходняй лізе амерыканскага футбола (УЛАФ), разам з намі ў гэтым сезоне удзельнічаюць мінскія “Зубры” і тры расійскія каманды. Ліга праводзіцца пад эгідай Беларускай асацыяцыі амерыканскага футбола. Пачатак новага сезону: 12 красавіка ў 13 гадзін на полі САК “Алімпійскі” (вул. Сурганава, 2а) супраць маскоўскай каманды “Спартанцы”. Разлічваем, канешне ж, на першае месца па выніках чэмпіянату.

IMG_8955

Дэрбі з “Зубрамі”: што чакаем ў гэтым сезоне?
Гэта прынцыповае супрацьстаянне, ужо пятае па ліку будзе. Усе дагэтуль прайгралі: першыя дзве сустрэчы ў 2011 годзе і двзе ў 2013 у рамках УЛАФ, у тым разе і фінал. У гэтым сезоне ў нас будзе шанц адгуляцца 24 красавіка, спуску не дадзім.

DSC_0175

Як заўзеюць за амерыканскі футбол у Беларусі?

Можна параўнаць матчы Першай і нават Вышэйшай лігі Беларусі па еўрапескаму футболе з нашай лігай па колькасці гледачоў. Калі пачыналі, людзей было на пальцах палічыць, а ў апошнія матчы збіраецца цэлы стадыён: заўзятары падтрымліваюць, не проста нешта крычаць, а заўцеюць, перажываюць. Наогул, на нашых матчах заўсёды вельмі прыязная і пазітыўная атмасфера сярод фанатаў. Прыходзяць сем’і з дзецьмі, усё абсалютна адэкватныя людзі, усё вельмі па-хатняму. На уваходзе на стадыён можна набыць розную атрыбутыку, як нашую, так і “Зуброў”.

IMG_8935

Ці запрашаюць вас на міжнародныя спаборніцтва?

Так, але пакуль адсутнічае такое фінансаванне. Каманда жыве на дабрахільным ахвераванні. Федзерацыя не спансіруецца дзяржавай, за гэтага няма зборнай. Але ёсць перспектыва ў тым плане, што, магчыма, амерыканскі футбол стане алімпійскім відам спорта. Ён ўжо уключаны ў праграмму Летніх Алімпійскіх гульнь, як паказальны від, у 2024 годзе! Спадзяемся, калі міністэрсва спорта задумаецца над тым, што з’явізся новы алімпійскі спорт, то якая-небудзь размова будзе. На дадзены момант Федзерацыя амерыканскага футбола Беларусі засяродзілася на развіцці спорта ў рэгіёнах: падцягіваюць каманды з Віцебска, Гродна, Брэста. Там ужо з’явіліся свае каманды. І магчыма, праз год у УЛАФе будзе не дзве, а чатыры беларускія клубы.

IMG_8761

Зборнай пакуль няма?

На дадзены момант – не, але спроба стварэння была. Гулялі адзін матч кваліфікацыі Чэмпіянату Еўропы ў 2012 годзе супраць зборнай Расіі. Правялі сімвалічныя дзве трэнероўкі і пацярпелі фіяску. Арганізацыі ніякай не было. Магчыма, гэтай восенню будзе таварыская гульня з Украінай, але гэта пад вялікім пытаннем, бо для пачатку трэба правесці адбор, трэніровачныя зборы і гэтак далей. На гэта бюджэту не маем.

IMG_8836

Як стаць гульцом “Ліцьвінаў”?

Галоўнае – жаданне, калі чалавек не баіцца перамагчы свае страхі і гатовы выкладвацца на 100 адсоткаў, то мы яго прымаем ў каманду. За трэнероўкі грошай не бярэм, толькі за арэнду поля. Трэнера дабрахільна перадаюць майстэрства нам.

Прыходзце на першую гульню Ліцьвінаў у гэтым сезоне: 12 красавіка ў 13 гадзін на полі САК “Алімпійскі” (вул. Сурганава, 2а).



1 комментарий по теме “Экзотыка ў спорце: пагуляем ў амерыканскі футбол! (фотарэпартаж)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *