Самы незвычайны музей

Город Культура

У Першамайскім раёне г.Мінска ёсць музей, якога не мае ніводная сталіца Еўропы. Гэта музей валуноў. Перад уваходам у яго з боку Уручча вас сустракае вялікая шыльда. Яна паведамляе, што тут знаходіцца геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Парк камянеў».

Тэрыторыя музея — гэта адначасова і паркавая зона, месца адпачынку мінчан. Яго наведвалі шматлікія экскурсіі школьнікаў, студэнтаў, замежныя дэлегацыі. Валуны — частка прыроды, важны аб’ект гісторыі і культуры беларускага народа, прадмет навуковых даследванняў і наглядных ведаў пра горныя пароды для студэнтаў.

Вельмі цікава і сама пабудова парка: на вялікай тэрыторыі валунамі і камянямі выкладзена карта Беларусі. Групамі валуноў абазначаны гарады і вялікія населеныя пункты, а сцежкі імітуюць асноўныя транспартныя шляхі.

Самыя цікавыя экспанаты — гэта 500 найбольш буйных валуноў, размешчаных на карце музея менавіта ў тых месцах, адкуль яны былі вывезеныя.На месцы абласных цэнтраў пасаджана па тры елкі, а межы рэспублікі абазначаны нізкарослым кустоўем. Такім чынам, пабудова музея — адлюстраванне терыторыі Беларусі з захаваннем асаблівасцей рэльефу.

Такасама есць загадкавы крыж, выраблены з каменя.

Можна пабачыць і старажытныя жорны розных памераў.

Выключна ўсе жыхары Уручча, з якімі мне давялося размаўляць, не толькі добра ведаюць музей валуноу, а і выступаюць за тое, каб гэтае месца ператварылася ў сапраудны эколага-гістарычны і культурна-турыстычны цэнтр сталіцы. Для гэтага ёсць усе падставы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *