«С улыбкой начинаем провожать зиму»

Главное Новости

Цяжка ўявіць больш вясёлае і гарэзнае свята, чым Масленіца. Паспрабаваць самыя смачныя бліны, паглядзець запальныя выступленні артыстаў, паўдзельнічаць у конкурсах і забавах, здабыць падарункі з масленічнага слупа і зарадзіцца добрым настроем — вось тое, дзеля чаго сабраліся ва ўнутраным дворыку БДУ. І забягаючы наперад, адзначым, «дзень блінца» атрымаўся. Хмурныя асобы, якія стаміліся ад зімовай пары, заўважаныя не былі. Усё таму, што вясна амаль прыйшла, а гэты час абуджэння, росквіту эмоцый, пачуццяў і пазітыўнага мыслення.

масленица масленица

Масленіца, сырны тыдзень-святочны цыкл, які захаваўся з паганскіх (дахрысціянскіх) часоў. Абрад звязаны з правадамі зімы і сустрэчай вясны. Масленіца атрымала сваю назву ад таго, што ў гэты перыяд часу — апошні тыдзень перад Вялікім постам, дазваляецца ўжыванне ў ежу сметанковага масла, малочных прадуктаў і рыбы.

А яшчэ нашы продкі верылі, што бліноў на Масленіцу трэба спячы і з’есці як мага больш.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *