7 ліпеня споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых вядомых беларускіх літаратараў Янкі Купалы.Таму я вырашыла наведаць вёску Вязанку,дзе нарадзiўся пясняр.Гэта месца часам называюць «калыскай паэта».Так якая ж яна?
На ўсёй тэрыторыі запаведніка размешчаны валуны з радкамі з твораў Янкі Купалы.
На ўваходзе ў мемарыяльны комплекс гасцей сустракае бюст Янкі Купалы з дагледжанай кветкавай клумбай вакол.
А вось як выглядае хата, дзе 140 гадоў таму нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч (сапраўднае імя паэта).
Вязынка прыцягвае наведвальнікаў не толькі цікавай гісторыяй, але і цудоўнымі краявідамі.
Калі Янка Купала быў зусім маленькім,яго сям’я пераехала ў іншую вёску, але запаведнік ў яго гонар арганізаваны менавіта ў месцы яго нараджэння па жаданні яго жонкі Уладзіславы.І, гледзячы на такую выдатную прыроду Вязынкі,яе лёгка можна зразумець.Ці не так?
Дзякуй, bychkova.diana за такі матэрыял! Мне, як сапраўднаму беларусу вельмі прыемка бачыць такія працы, асабліва з добрымі фотоздымкамі. Чакаем ад вас яшчэ крутых фотарэпартажаў!