Тое, што пішацца душой. Знаёмімся з мастачкай і рукадзельніцай Валянцінай Уладзіміраўнай Волкавай

Абитуриент Главное Искусство Культура

Кожны беларус ведае імены славутых людзей, што праславілі сваю краіну, але, на жаль, не кожны ведае сваіх землякоў, якія зрабілі шмат чаго, каб праславіць свой маленькі куточак. Калі вы будзеце у гарадскім пасёлку Рось, завітайце на вуліцу Савецкую. Мясціна гэтая вельмі маляўнічая! У зелені сада і дрэў красуецца прыгожая хацінка — малая радзіма Валянціны Уладзіміраўны Волкавай.

Менавіта там пралягалі яе першыя сцяжынкі да Роскай сярэдняй школы, у якой яна вучылася. Затым жыццёвая дарога прывяла яе ў пасёлак Краснасельскі. І не дзіўна, бо тут пабудавалі вялікі завод, патрэбны былі працавітыя рукі. Дзяўчына пайшла працаваць спачатку кранаўчыцай, затым — машыністам кампрэсарных установак.
“У вольны ад работы час — млявала. Спачатку так, для душы. Але шчырасць у мастацтве нельга падрабіць. Пачуцце нельга выдумаць, яно ідзе ад сэрца. Некаторыя сюжэты складваюцца з розных выпадкаў, паступова аб’ядноўваліся, ствараючы адзінае цэлае. А бывала, што нейкая жыццевая гісторыя служыла штуршком да напісання карціны, а ў працэсе работы ўсе астатняе ўжо дыктавала ўяўленне. Пра тое, што работы будуць выстаўляцца ў доме культуры, на святах пасёлка, у Ваўкавыску, што імі зацікавяцца жыхары нашага пасёлка і раена, мне і ў галаву не ішло”- дзеліццца пра сваё захапленне мастацтвам Валянціна Уладзіміраўна.
Душа і сэрца гэтай цудоўнай жанчыны ўзварушваюць і асвяжаюць жывую і нежывую прыроду рознымі колерамі і адценнямі, яснеюць у зелені лістка, што павіс на косах роснага сонца… Гледзячы на работы Волкавай, хочацца падтрымаць словы, сказаныя Якубам Коласам: “Мой родны кут, як ты мне мілы”.
Мастак — эта чараўнік. Ён пры дапамозе фарбаў, алоўкаў можа спыніць час. Спадабаўся мастаку ясны зень — і вось ужо летняе сонейка свеціць з палатна карціны. Мастак не толькі спыняе час, але можа і апярэдзіць яго, перанесці нас у будучыню, у мінулае. Прадметам даследавання можа быць ўсе, што акружае нас. У кожнай рэчы або з’яве можна знайсці цікавае. Волкава належыць менавіта да такіх людзей. Сустрэўшыся з ею, цяжка было ўжо развітацца. Розніца ва ўзросце не мела ніякага значэння. Ды яна і не адчувалася, калі гаворка заходзіла пра мастацтва.Тады яна маладзела душой, і гадамі і раскрывалася перад намі ва ўсім харастве свайго добрага сэрца. Яно заўседы было адкрыта пачуццю прыгожага, любові да роднай зямлі і незвычайнай улюбленасці ў родныя пейзажы. Прырода надзяліла яе незвычайным талентам. А з якой беражлівасцю і разуменнем раскрывае Ваялянціна Улазіміраўна хараство народнага мастацтва! У паселку ёсць многа талентавітых людзей, але роўных ей няма. Працы над малюнкамі Валянціна Уладзіміраўна аддае шмат часу і энергіі, бо яна мэтанакіраваны чалавек. Адной з любімых тэм Валянціны Уладзіміраўны з’яўляецца пейзаж. Яна напісала многа карцін, на якіх адлюстравана прыгажосць нашага вугалка — пасёлка Краснасельскі. “Жыццё — вечнае, хараство — вечнае, і адно трэба, каб яны спалучаліся праз захапленне наша і любоў. І тады ўспыхвае святло, зацвітаюць кветкі, і схіляюцца да іх закаханыя. І тады пачынае спяваць душа…” — так пра свае захапленне гаварыла мне Валянціна Уладзіміраўна. Кажуць некаторыя, што карціны неухомыя, але я у гэта не веру. Запыніцеся на колькі імгненняў, з дапамогай мастачкі ўгледзцеся ў знаёмы краявід — і вы, гледзячы на маюнак, можаце ўявіць, што было да моманту адлюстраванага мастачкай, і што будзе пасля яго. Цэлая гісторыя ўсплывае перад вачыма. У Валянціны Уладзіміраўны няма ніводнай змрочнай карціны. Нават самыя цьмяныя фарбы свецяцца на яе палотнах. Мабыць, цяпер для нашай мастачкі самым займальным у яе творчасці з’яўляецца напісанне карцін на бяросце — верхнім тонкім пласце бярозавай кары. Дарэчы, бяроста з даўніх часоў прыцягвала ўвагу народных умельцаў сваёй асляпляльнай белізной і жаўтлявай аксаміцістасцю.
— Я адразу закахалася ў бяросту, зразумеўшы, што праца з ей — гэта невядомы мне дагэтуль палёт фантазіі, дзе пішаш карціну разам з прыродай. Так стала бяроста адным з любімых маіх матэрыялаў.
Па словах мастачкі, пісаць на бяросце карціны лёгка і адначасова вельмі складана. Патрэбен дакладны мазок, таму што, у адрозненне ад палатна, выправіць яго немагчыма. Нялёгка рабіць нават эскіз-ледзь мацней націснуў і ўжо ўвагнутасць. Верагодна таму не шмат ёсць мастакоў, пішучых па бяросце. Часам я па-добраму зайздрошчу Валянціне Уладзіміраўне: вынесці з маленства і захаваць у душы такую зачарованасць усім, што нас акружае, няпроста.
Мой погляд затрымаўся на карціне “Зімовы дзень”. Нібы марозам прыкоўвае, прыцягвае сваей чароўнасцю палатно, напісанае ў светлых, амаль празрыстых танах. Гледзячы на яго душа быццам напаўняецца светам, а а сэрца — цеплыней. На першы план выступаюць дрэвы акутаныя снегам. Далека на гарызонце віднеецца сонца, ад промняў якога снег блішчыць нібы срэбра, рассыпанае па зямлі. Калі глядзіш на карціну, перад вачыма адразу паўстае вобраз самой мастачкі, такі ж светлы і чысты, як гэты снег. Сустрэча з мастачкай — шчаслівае імгненне. Няхай яно не вельмі значнае, але гэта так важна, бо менавіта такія сутрэчы дапамагаюць спазнаць цуд мастацтва, а значыць — і цуд жыцця! Кожны чалавек працуе, каб забяспечыць жыцце, а Валянціна Уладзіміраўна, каб зрабіць штосьці добрае і карыснае.



Теги:

1 комментарий по теме “Тое, што пішацца душой. Знаёмімся з мастачкай і рукадзельніцай Валянцінай Уладзіміраўнай Волкавай

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *