Традыцыйны конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева-вясна 2018» прайшоў у Палескім дзяржаўным універсітэце

Культура Новости

Сапраўднае свята прыгажосці падарылі гледачам удзельніцы абласнога этапа Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева — Вясна 2018». У барацьбе за званне першай міс сышліся не проста прыгажуні — лепшыя студэнткі Брэстчыны. Многія з дзяўчат на сцэне былі ўпершыню, а рашэнне ўдзельнічаць у конкурсе расцэньваюць, як авантуру, шанс праверыць свае магчымасці.

— Праводзіцца конкурс у некалькі этапаў. Першы — адбор лепшых удзельніц ў ВНУ (у Брэсцкай вобласці такіх чатыры — заўв. аўтара). Потым  канкурсанткі, якія занялі першыя месцы ў абласным этапе конкурсу, прымаюць удзел у яго рэспубліканскім этапе. Ну, а пераможца рэспубліканскага, у сваю чаргу, атрымлівае ганаровае права прадставіць Беларусь на прэстыжным конкурсе World Miss University, — распавёў адзін з арганізатараў конкурсу ў ПалесДУ, другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Мікалай Лугаўскі.

Два тыдні руплівых рэпетыцый, на працягу якіх дзяўчаты асвойвалі мастацтва дэфіле і харэаграфіі, фотапазаванне і акцёрскае майстэрства, адпрацоўвалі творчыя нумары, не прайшлі дарма. Атмасфера вечара перанесла гасцей у старую і добрую казку пра Папялушку. Дзевяць смелых і таленавітых удзельніц адна за адной выходзілі на сцэну Палескага дзяржаўнага універсітэта, каб распавесці сваю ўласную «гісторыю ператварэння».

Раскрыць індывідуальнасць дзяўчаты змаглі ў конкурсе «Візітоўка». Здольнасць не разгубіцца, сутыкнуўшыся з нечаканасцямі, яны прадэманстравалі, адказваючы на ​​пытанні журы. Дзяўчыны спявалі, танцавалі, чыталі вершы, дэманстравалі калекцыі спартыўнага і вячэрняга адзення, вясельныя сукенкі. І ўсё гэта для таго, каб пацвердзіць сваё выключнае права на званне каралевы.

Журы трэба было выбраць лепшую не толькі па стандартах прыгажосці, а па сукупнасці абаяння, інтэлекту, грацыі і харызмы.

— Для удзельніц і, вядома ж, для гледачоў  конкурс стаў свайго роду святам вясны, прыгажосці і маладосці. Кожная дзяўчына паказала сябе на ўзроўні і кожная вартая каралеўскага статусу, — адзначыла прарэктар па выхаваўчай працы ПалесДУ Святлана Ўласава.

Падтрымала удзельніц і намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын» Надзея Ермакова. Член журы адзначыла, што прыгажосць дзяўчат не так ў знешнасці, як ў поўнай гармоніі з багатым унутраным светам.

Па выніках інтэрнэт-галасавання тытул «Каралева Вясна-Онлайн» заваявала студэнтка ПалесДУ Ганна Каваленка. Яна ж стала «Другой Віцэ-Міс» конкурсу. «Першай Віцэ-Міс» у барацьбе за карону назвалі студэнтку Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна Валерыю Ганусевич.

Ганна Каваленка

Валерыя Ганусевіч

А ўладальніцай кароны і звання самай прыгожай дзяўчыны Брэстчыны стала студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта Уладзіслава Вадзянава, якая разам з Валерыяй Ганусевич і Ганнай Каваленка і будзе прадстаўляць нашу вобласць на рэспубліканскім этапе Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна 2018» у Мінску.

Дарэчы, для Улады, чый дэвіз па жыцці «Ніколі не здавацца», удзел у падобным конкурсе — далёка не першы вопыт. З 14 гадоў дзяўчына спрабуе сябе ў мадэльным бізнэсе.

   

Уладзіслава Вадзянава

Праца за межамі рэспублікі, рэгулярныя здымкі для часопісаў і каталогаў сталі тым багажом, які як нельга дарэчы спатрэбіўся дзяўчыне ў конкурсе. Яна прызналася, што ішла да сваёй мары з усмешкай, а перамогай абавязана падтрымцы блізкіх і сяброў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *