Ад зямлі да зор і сонцаНяма думкам забаронцы
Колас Я. Сымон-музыка
У чым сапраудны сэнс нашага жыцця? Якуб Колас адказаў на гэта пытанне так: «Сэнс жыцця Нашага — бесперапынны рух«. А вось вялікі рускі пісьменнік Леу Талстой сэнс жыцця бачыў у паляпшэнні сваёй душы. Так як вы лічыце, ці ведае хто-небудзь дакладны адказ на гэтае пытанне? Мне здаецца, што кожны чалавек вольны сам адказаць на яго, бо і сэнс жыцця кожнага залежыць ад самога чалавека, а чалавек — гэта цэлы свет.
А ў чым жа бачаць сэнс сучасныя беларускія пісьменнікі?
Калі ўжо і пачынаць казаць пра філасофскую тэму ў беларускай літаратуры, то пачынаць варта з твораў Максіма Танка, які ў сваіх творах шмат разоў спрабаваў зразумець сутнасць чалавека. З уласцівай тонкасцю і глыбінёй, аўтар падымае важныя пытанні маралі і маральнасці. Не аднойчы ў творчасці Скурко сустракаюцца «белыя вершы» або верлібры. З іх дапамогай, па словах самога аўтара, адбываецца ўзмацненне ўздзеяння на чытача, глыбей раскрываецца ідэя твора, як у вершы «Я спытау чалавека»:
Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
— Што самае цяжкое
На гэтым свеце?
І ён адказаў:
— Прайсці праз вернасць.
Наступны пісьменнік, творчасць якога нельга не закрануць — гэта Янка Сіпакоў. У сваёй творчасці Янка выкарыстоўвае розныя жанры. Часцей за ўсё сустракаюцца балады, оды, элегіі і санеты. Акрамя ўсяго іншага, янка Сіпакоў склаў кнігу прыпавесцяў «Тыя, Што идуць». Але ў прытчах Сіпакова няма, звыклай жанру, павучальнасци, яго прыпавесці напоўнены філасофіяй і сімвалізмам. Ён, як і Максім Танк, часта выкарыстоўвае верлібр, якія лепш за ўсё падыходзіць для перадачы філасофскіх тэм, як, напрыклад, у вершы «Ау»
Я крычу:
— Адгукніся, мая будучыня!
Ты крычыш:
— Адзавіся, маё мінулае!
Ён крычыць:
— Адклікніся, маё сёння!
Дзіўна,
але ўсім нам
Адгукаецца рэха аднолькава —
Як у дзяцінстве:
— Ау!
Віктар Жыбуль з’яўляецца прадстаўніком пісьменнікаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасці як рускую, так і беларускую мовы. Шматлікія крытыкі кажуць пра гэта аўтары, як пра паэта, што знаходзіцца ў пастаянным пошуку свайго жанру. І гэта сапраўды так: Віктар выкарыстоўвае даволі рэдкія ў літаратуры палиндромы, але публіку пакараюць яго монавершы, адзін з якіх называецца «Почему я вегетарианец?». Пацешны верш складаецца ўсяго з аднаго радка: «Я сам мясо». Парой жартаўлівыя творы нясуць у сабе глыбокі філасофскі падтэкст, як верш «Я пасажыр»
Я – пасажыр. Я еду без квітка
у цягніку, набітым кантралёрамі.
Я ні за што ня зьлезу зь цягніка.
Я страціў сорам. Мне даўно ня сорамна.
А за вакном разгортваецца шыр
і вецер захлынаецца прасторамі.
Напэўна, я адзіны пасажыр
у цягніку, набітым кантралёрамі.
Словы Мар’яна Дукса: «Я настойліва сцвярджаю, Што паэзія — гэтя своеасаблівая пропаведзь — Палітычная, Сацыяльна, рэлігійная, маральная, эстэтычная, пропаведзь заўседы гуманістычная па сваей сутнасці. Пропаведзь, дадзеная Багам «, у поўнай меры адлюстроўваюць ўсю яго творчасць. З самых першых вершаў, прысвечаных сваёй радзіме і дзяцінству, прасочваюцца вечныя пытанні. Сярод іх і такія, як пытанні аб існаванні Бога, пытанни аб сутнасці чалавека. Верш «Страх цишыни» адносіцца да перыяду сталасці аўтара і прысвечаны ўзаемаадносінам чалавека з сваім унутраным светам.
Страх цішыні нас бегчы прымушае
туды, дзе гэтай цішыні ледзь-ледзь.
Загадвае, не толькі спакушае,
пявучыя навушнікі надзець.
Страх цішыні і там, дзе апроч птушкі,
якая цэдзіць мілагучны спеў.
Настойвае, каб з нашай легкавушкі
гром музыкі ва ўсе кусты ляцеў.
Пакуль маўчаць над галавою зоры,
пакуль праз ноч пабульквае рака,
дынамікі гучаць ва ўсёй прасторы,
спалохаўшы ў гняздзе лесавіка.
Як збаўчым мёдам, шумам наталенне
на скрыжаванні людным ці ў глушы.
Страх цішыні — ці голасу сумлення?
Страх цішыні — ці позірку душы?